Стывен Чу
Стывен Чу (англ.: Steven Chu, кіт.: 朱棣文, нар. 28 лютага 1948, горад Сент-Луіс, штат Місуры, ЗША) — амерыканскі фізік-эксперыментатар. За даследаванні ў галіне астуджэння і ўлоўлівання атамаў з выкарыстаннем лазерных тэхналогій у 1997 годзе ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіцы (сумесна з Клодам Коэнам-Тануджы і Уільямам Філіпсам). З 21 студзеня 2009 года па 22 красавіка 2013 года — міністр энергетыкі ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы. У 2017 быў выбраны замежным членам НАН Беларусі.[5] Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта (фізіка, малекулярная і клетачная фізіялогія). Апублікаваў больш за 280 прац па атамнай фізіцы і фізіцы палімераў, біяфізіцы, біялогіі, біявізуалізацыі, батарэях і іншых энергетычных тэхналогіях. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia