Францішак Стэфан Сапега
Францішак Стэфан Сапега (каля 1646 — 25 чэрвеня 1686, Люблін) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (1666—1670), вялікі канюшы літоўскі (з 1670). ЖыццяпісУ 1661—1663 гадах вучыўся ў Лёвенскім універсітэце. Пасля падарожнічаў па Еўропе, вярнуўся на радзіму ў 1664 годзе, у тым жа годзе стаў паслом на сойм. У 1666 стаў вялікім літоўскім чашнікам, а ў 1670 — канюшым. Трымаў таксама Бабруйскае і Браслаўскае староствы. Быў паслом на соймы 1676, 1678 (быў яго маршалкам) і 1683. У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). Прымаў удзел у Хоцінскай бітве 1673, Венскім паходзе 1683. Сям’яПаходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, трэці сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Льва Васіля. Ажаніўся ў 1672 годзе з Ганнай Крысцінай Любамірскай (памерла ў 1701). Меў з ёй дзяцей:
Пасля смерці Францішка Стэфана яго жонка паўторна выйшла за Дамініка Мікалая Радзівіла. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia