Уладзімір Абрамавіч Этуш (6 мая 1922, Масква — 9 сакавіка 2019, Масква) — расійскі акцёр.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 мая 1922 года ў Маскве ў яўрэйскай сям’і. Бацька будучага акцёра — Абрам Савельевіч Этуш, родам з мястэчка Глуск Магілёўскай губерні — да Кастрычніцкай рэвалюцыі быў каміваяжорам. Маці — Раіса Канстанцінаўна Этуш — да першага арышту мужа была хатняй гаспадыняй (Абрама Савельевіча арыштоўвалі двойчы), пасля працавала касірам у фотаатэлье.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Этуш скончыў ваенна-перакладчыцкі факультэт Другога Маскоўскага педагагічнага інстытута замежных моў, ваяваў на фронце ў званні лейтэнанта адміністрацыйнай службы. У 1943 годзе пад Такмаком (сяло Варашылаўка) у Запарожскай вобласці цяжка паранены. Пасля шпіталя атрымаў другую групу інваліднасці і быў камісаваны. Член ВКП (б) з 1946 года.
У кіно акцёр пачаў здымацца ў 1953 годзе і першую ролю адыграў у гістарычнай карціне Міхаіла Рома «Адмірал Ушакоў».
Уладзімір Этуш — майстар вострахарактарных і камедыйных роляў. Гледачам памятныя яго цудоўныя працы ў камедыях Леаніда Гайдая — Саахаў з легендарнай «Каўказскай палонніцы», інжынер Андрэй Брунс з экранізацыі «12 крэслаў» і стаматолаг Антон Сямёнавіч Шпак з карціны «Іван Васілевіч мяняе прафесію».
Сям’я
- Жонкі
- Нінэль Мышкова (1926—2003) — актрыса, адзіная дачка генерала артылерыі Канстанціна Мышкова.
- Алена Ізмайлава (1920—2005) — актрыса, грамадзянскі шлюб.
- Ніна Крайнова (1927—2000) — выкладчыца англійскай мовы.
- Алена Гарбунова (нар. 1965) — выкладчыца англійскай мовы.
- Дзеці
- Унукі
Фільмаграфія
- 1953 — Адмірал Ушакоў — Сеід-Алі
- 1955 — Авадзень — Марціні
- 1960 — Час летніх адпачынкаў
- 1964 — Старшыня — Калоеў
- 1966 — Каўказская палонніца, або Новыя прыгоды Шурыка — таварыш Саахаў
- 1968 — Старая, старая казка — Кароль і Шынкар
- 1969 — Стары знаёмы — Самецкі (рэжысёр-пастаноўшчык спектакля на вадзе)
- 1969 — Мужчынская гутарка
- 1970 — Місія ў Кабуле
- 1971 — 12 крэслаў — інжынер Брунс
- 1971 — Цень
- 1972 — Справы даўно мінулых дзён
- 1972 — Цырк запальвае агні
- 1972 — Мужчыны
- 1973 — Непапраўны ілгун — эмір Бурухтан Другі Другі
- 1973 — Іван Васілевіч мяняе прафесію — Антон Сямёнавіч Шпак
- 1974 — Нейлон 100 %
- 1975 — Прыгоды Бураціны — Карабас-Барабас
- 1977 — Як Іванушка-дурылка за цудам хадзіў
- 1978 — Па вуліцы камода вадзілі
- 1978 — 31 чэрвеня — магістр Мальгрым
- 1979 — Дзюма на Каўказе — Бабадул
- 1979 — Міліянерка (Тэлеспектакль)
- 1982 — Асліная скура — кароль Гастон
- 1983 — Месье Ленуар, які… (тэлеспектакль) — Поль-Альбер Ленуар
- 1984 — Макар-следапыт — Іраклій
- 1991 — Не абуджайце сабаку, яеі спіць — Грыша
- 1993 — Мары ідыёта — Фунт
- 1993 — Бравыя хлопцы
- 1998 — Класік — «аўтарытэт» Манарх
- 1999 — Паварот ключа (серыял)
- 2005 — Тры мушкецёры
- 2006 — Парк савецкага перыяду
Крыніцы
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|