Ігнат Рыгоравіч Кулакоўскі
Ігна́т Рыго́равіч Кулако́ўскі (6 лютага 1800, Янаўшчына, Пружанскі павет Гродзенскай губерні — 1870) — польскі[2][3] паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч, педагог. БіяграфіяНарадзіўся ў 1800 годзе ў шляхецкай сям’і Рыгора Кулакоўскага і Антаніны з Янішэўскіх. Скончыў Свіслацкую гімназію, у 1816 паступіў на факультэт права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта, аднак не скончыў навучання[4]. У 1821 — другой палове 1830-х — суддзя Пружанскага межавога суду. У 1827—1830 — засядацель Гродзенскага галоўнага суда, з 1830 — крымінальнай палаты ў Гродне. У 1829—1837 — наглядальнік вучэльняў Гродзенскага павета, з 1830 — апякун Гродзенскай публічнай бібліятэкі. 1837—1840 — наглядальнік вучэльняў Драгічынскага павета. З 1840 — апякун, а з 1844 дырэктар Беластоцкай гімназіі. З 1841 — сябра Савета Інстытута шляхетных дзяўчат у Беластоку. Пазней жыў у маёнтку Крыштапарова Сакольскага павета. Чалец-карэспандэнт Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта, Віленскай археалагічнай камісіі, Лонданскага геаграфічнага таварыства, Таварыства даследнікаў старажытнасцей у Капенгагене і інш. Ведаў лацінскую мову, санскрыт, французскую, італьянскую, іспанскую, рускую, чэшскую, нямецкую і шведскую мовы. Памёр у 1870 годзе. ТворчасцьЛітаратурную дзейнасць пачаў у 1818 годзе сурэдактарам часопіса «Miesięcznik Warszawski». Друкаваўся ў варшаўскіх, віленскіх і пецярбурскіх польскамоўных часопісах. Увайшоў у гісторыю найперш дзякуючы сваёй вялікай «Запісцы…» (1834) у Міністэрства народнай асветы, у якой патрабаваў увядзення выкладання «гісторыі краю, славянскай мовы і літаратуры», вывучэння «народных гаворак» у школах краю і стварэння адмысловых падручнікаў для беларускага юнацтва. На думку Кулакоўскага, гэтыя падручнікі павінны знаёміць вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў[5]. Займаўся перакладамі, збіраннем гістарычных матэрыялаў. Склаў «Кароткае гістарычнае апісанне г. Гродна» (1833—1837), «Статыстычнае апісанне гарадоў Гродзенскай губерні» (1837), апублікаваў у выдаваным Ю. Крашэўскім часопісе «Athenaeum» артыкул «Аўтографы да гісторыі Польшчы і Расіі з сямейнай калекцыі Ігната Кулакоўскага» (1841). Гісторык Алег Латышонак прыпісваў Кулакоўскаму таксама аўтарства кнігі «Рассказы на белорусском наречии», аднак пазней адмовіўся ад гэтай гіпотэзы пад уплывам аргументаў лінгвістычнага характару[6]. У дзяцінстве пазнаёміўся з Францішкам Карпінскім, якому пазней прысвяціў верш «З табой я правёў рокі дзяцінства». Збіраў прадметы нацыянальнай даўніны, частку збораў перадаў Віленскаму музею старажытнасцей. Па смерці яго рукапісная спадчына страчаная. Сям’яУ 1829 ажаніўся з Юзэфай Стабельскай. Яго праўнучка — Людвіка Сівіцкая (пс. Зоська Верас). Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia