Ізбішча (Блонскі сельсавет)
Ізбі́шча[1] (трансліт.: Izbišča, руск.: Избище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы. ГісторыяУ канцы XVIII стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1870 годзе ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1913 годзе адкрыта народнае вучылішча. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы. З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе ў працоўнай школе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Уваходзіла ў склад Навасёлкаўскага сельсавета. З 15 сакавіка 1982 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мар’інагорскага гарсавета[2], пазней у падпарадкаванні Пухавіцкага райвыканкама. З 2017 года ў Блонскім сельсавеце[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia