Цагельня (Пухавіцкі раён)
Цаге́льня[1] (трансліт.: Cahieĺnia, руск.: Цагельня) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. ГісторыяСпачатку тут была майстэрня для вытворчасці цэглы, таму паселішча атрымала такую назву. У XIX стагоддзі засценак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, адносіўся да маёнтка Каменны Брод, ва ўладанні Асоўскіх. У 1909 годзе аднаселле. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы. З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная. У пачатку 1930-х вёска, працаваў цагельны завод. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У Навасёлкаўскім сельсавеце, з 15 сакавіка 1982 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мар’інагорскага гарсавета[2]. Пазней у падпарадкаванні Пухавіцкага райвыканкама. З 2017 года ў Блонскім сельсавеце[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia