Зарэчча (Пухавіцкі раён)

Вёска
Зарэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 356 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222831
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244808016
Зарэчча на карце Беларусі ±
Зарэчча (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Зарэчча (Пухавіцкі раён)
Зарэчча (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Зарэчча (Пухавіцкі раён)

Зарэ́чча[1] (трансліт.: Zarečča) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 2 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на рацэ Цітаўка.

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць, была карчма. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць Асоўскага. У 1889 годзе маёнткам Зарэчча валодалі мяшчане рыма-каталіцкага веравызнання: Антон, Уладзіслаў і Якаў Станіслававы Крыжаноўскія, была 41 дзесяціна зямлі[2]. У другой палове XIX стагоддзя адносілася да каталіцкай парафіі Блонь[3]. У 1897 годзе былі аднайменныя вёска і ўрочышча, у Пухавіцкай воласці.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1939—1954 гадах цэнтр Блонскага сельсавета[4].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Полымя».

Насельніцтва

  • 1897 год — вёска, 22 двары, 137 жыхароў; урочышча, 6 двароў, 33 жыхары
  • 1908 год — 32 двары, 217 жыхароў
  • 1917 год — 41 двор, 276 жыхароў
  • 1960 год — 440 жыхароў
  • 2002 год — 127 двароў, 250 жыхароў
  • 2009 год — 283 жыхары
  • 2019 год — 356 жыхароў[5]

Славутасці

  • Курган — за 1,5—2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне, на ўскрайку лесу, каля балота. Мясцовая назва — Канцы.

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 193.
  3. SgKP 1895, s. 431.
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 24 красавіка 2024.

Літаратура

  • Зарэчча // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 144. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи [за 1888 год] / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Минская Губернская Типографія, 1889. — 419 с.
  • Jelski A. Zarzecze al. Zarecze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 431.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya