Іосіф Рыгоравіч Лангбард
Іосіф Рыгоравіч Лангбард (6 (18) студзеня 1882, Бельск, Гродзенскай губерні, цяпер Бельск Падляскі, Польшча, — 3 студзеня 1951, Ленінград) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры БССР (1934). Доктар архітэктуры (1939), прафесар (1939). Адзін з выдатных архітэктараў Еўропы ХХ стагоддзя, чыя мастацкая спадчына аказвае значны ўплыў на развіццё сучаснай архітэктуры. Яго архітэктурныя шэдэўры ў вялізнай ступені паўплывалі на фарміраванне аблічча Мінска і з’яўляюцца жамчужынамі беларускага дойлідства. БіяграфіяСкончыў Адэскае мастацкае вучылішча ў 1906 годзе. У 1907—1914 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце Вышэйшага мастацкага вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Сярод настаўнікаў Лангбарда быў знакаміты рускі архітэктар Аляксандр Памяранцаў, які спраектаваў будынак ГУМа ў Маскве. Менавіта пад яго кіраўніцтвам Лангбард у 1914 годзе абараніў дыпломны праект «Будынак Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі». У час Першай сусветнай вайны Лангбард працаваў на фронце ў якасці начальніка інжынернага атрада. Пад яго кіраўніцтвам тым часам былі пабудаваны земская ўправа ў Кастраме, сельскагаспадарчы музей і тэатр мініяцюр у Петраградзе. Па заканчэнні вайны быў выканаўцам прац будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе. У 1923 годзе архітэктурны праект Лангбарда, у колькасці сарака сямі прац іншых аўтараў, удзельнічаў у конкурсе праектаў Палаца працы ў Маскве — галоўнага грамадскага будынка СССР. У 1929 годзе выйграў усесаюзны конкурс на лепшы праект Дома ўрада Беларускай ССР. У 1935—1950 гадах выкладаў у Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, з 1939 года прафесар. Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года. Пабудовы![]() ![]() ![]() ![]() Асноўныя працы: Дом урада БССР і помнік У. І. Леніну (1929—1934), Акруговы Дом афіцэраў (1934—1939), Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР (1934—1937), галоўны корпус АН БССР (1939) у Мінску, Дом Саветаў у Магілёве (1937—1939), будынак ЦК КП Украіны ў Кіеве (1939), помнікі У. І. Леніну ў Кіеве, Сімферопалі (1935—1936), М. Ф. Харытонаву ў Васкрасенску (1947) — усё са скульптарам М. Г. Манізерам. Адзін з аўтараў схемы генплана паваеннага Гомеля і эскіза планіроўкі Мінска (1944). УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia