Іпаліт Сільвестравіч Канановіч
Іпалі́т Сільве́стравіч Канано́віч (21 красавіка 1908, в. Кукавічы Мінскай губерні (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя — 29 кастрычніка 1974[1] — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1951—1961), ганаровы грамадзянін Слуцка. Член УКП(б)[1]. БіяграфіяУ 1930 — 1935 гадах на службе ў РСЧА. З 1935 года на савецкай і партыйнай рабоце. З'яўляўся адным з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У 1943—1944 гадах — сакратар падпольнага Слуцкага райкама КПБ(б) Б, камісар партызанскай брыгады імя В. П. Чкалова. Пасля вайны працаваў сакратаром Слуцкага райкама КП(б) Б. У 1948—1950 гадах працуе сакратаром Бабруйскага абкама партыі. З гэтай пасады быў рэкамендаваны ў 1951 годзе для працы старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. З 1961 па 1963 гады быў намеснікам старшыні Камісіі дзяржаўнага кантролю Савета Міністраў Беларускай ССР. З 1963 года — сакратар Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў, а затым старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак. Член ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР[2]. Ушанаванне памяціГанаровы грамадзянін г. Слуцка. У Слуцке адна з вуліц носіць імя Іпаліта Канановіча[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia