Уладзімір Ягоравіч Саўчанка
Уладзі́мір Яго́равіч Са́ўчанка (нар. 26 лютага 1952, в. Фралоўка Касцюковіцкага раёна, Магілёўская вобласць, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, былы старшыня Гродненскага абласнога выканаўчага камітэта (2001—2010). БіяграфіяУ 1974 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў дырэктарам Брасаўскага сельгастэхнікума, Бранскай вобласці, Расія. Быў прарабам, начальнікам Круглянскага ДРБУ, старшынёй калгаса, пасля — старшынёй Круглянскага райвыканкама. У 1996—1999 гадах — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама. З 1999 па 2001 год быў першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. 5 лютага 2001 года быў прызначаны в. а. старшыні Гродзенскага аблвыканкама (у сувязі са смерцю Аляксандра Дубко). 29 сакавіка 2001 года Указам Прэзідэнта быў прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.[1] 25 студзеня 2010 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу.[2] Праца на пасадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкамуДзейнасць Уладзіміра Саўчанкі на чале Гродзенскай вобласці часта ацэньваецца негатыўна. У першую чаргу з яго асобай звязваюць руйнаванне гістарычнага цэнтру Гродна, а таксама наступ на мясцовую незалежную прэсу і яе ліквідацыю[крыніца?]. У 2005—2009 гадах была праведзеная «рэканструкцыя» Гродна пад кіраўніцтвам губернатара Уладзіміра Саўчанкі. Падчас «рэканструкцыі» быў знішчаны цэлы шэраг помнікаў гісторыі і культуры: магнацкі Палац на Падоле (помнік архітэктуры XVIII стагоддзя)[3], стайні Сцяпана Батуры (помнік архітэктуры XVI стагоддзя)[4], флігель палаца віцэ-адміністратара другой паловы XVIII стагоддзя. У тыя часы ён выконваў функцыю стайні і карэтнай. Гэты будынак быў самай старой аўтэнтычнай стайняй, якая захавалася на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох месяцаў вырашэння лёсу флігеля, які цалкам захаваўся з 1794 году, яго зруйнавалі[5][6][7]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia