Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя
Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя (28 верасня 1932, в. Стайкі, цяпер Баранавіцкі раён — 20 верасня 1993, Гродна) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) у сялянскай сям’і. У няпоўныя 15 гадоў пайшоў працаваць на Баранавіцкі рамонтна-механічны завод. У 1953 годзе скончыў Пінскі гідратэхнікум. Працаваў у Зэльве старшым раённым меліяратарам. Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Зэльвенскага райкама камсамола. У 1960 годзе накіраваны ў Мінскую партыйную школу (скончыў у 1964 годзе). У 1964 годзе пераехаў у Свіслач. Старшыня Свіслацкага райвыканкама. Накіраваны ў Астравец. Першы сакратар Астравецкага райкама партыі. У ліпені 1977 года пераведзены ў Гродна на пасаду намесніка старшыні аблвыканкама. З кастрычніка 1983 года (пасля ад’езду Сяргея Кабяка на працу ў Віцебск) прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Захаваў пасаду і ў незалежнай Беларусі. Праводзіў пасяджэнні па-беларуску. Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Разглядаўся партыйнай наменклатурай, як адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі ўзамен Станіслава Шушкевіча. Ініцыятар стварэння еўрарэгіёна «Нёман». ЗабойстваУ нядзелю ўвечары 20 верасня 1993 года быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў Гродна па вуліцы Астроўскага. Пахаваны на Гродзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў. Забойства, якое так і не было раскрыта, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь. УзнагародыПамяцьНа радзіме ў вёсцы Стайкі Баранавіцкага раёна імем Арцымені названа вуліца. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia