Уладзімір Васільевіч Краўцоў
Уладзімір Васільевіч Краўцоў (28 жніўня 1953, Падпарожжа, Ленінградская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяУ 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1991 — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1975-1979 гадах працаваў майстрам, механікам, намеснікам начальніка цэха Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава. У 1979-1981 гадах быў інструктарам Магілёўскага гаркама КПБ. У 1981-1983 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Акцябрскага райкама КПБ Магілёва. У 1983-1985 гадах —- інструктар Магілёўскага абкама КПБ. У 1985-1991 гадах з’яўляўся сакратаром парткама Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава, другім сакратаром Магілёўскага гаркама КПБ. З 1991 працаваў выканаўчым дырэктарам Магілёўскай рэгіянальнай асацыяцыі міжгаліновага дзелавога супрацоўніцтва «ІНІН». З 1997 — намеснік дырэктара ТАА «МП РУХ» Магілёва. З 1998 — дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю «Трансэнерга-Захад» Магілёва. У 2001—2002 гадах займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі і рыначных адносін Магілёўскага аблвыканкама, у 2002-2007 быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў 2007-2012 — першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. З 2012 года з’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы. У 2013—2020[1] гадах — старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia