Гісторыя Ізраіля
Першай яўрэйскай дзяржавай на тэрыторыі сучаснага Ізраіля стала Ізраільска-Іўдзейскае царства. Пазней яно распалася на Іўдзейскае і Ізраільскае царства. Апошняе праіснавала ўсяго 70 гадоў. У I стагоддзі нашай эры пала Іўдзейская дзяржава. На працягу наступных 2 тысячагоддзяў гэты рэгіён прыналежаў розным імперыям. Увесь гэты перыяд яўрэі не мелі ўласнай дзяржавы. Толькі ў 1948 г. яны змаглі аднавіць сваю дзяржаўнасць, стварыўшы Ізраіль. СтаражытнасцьНайстаражытная гісторыяСамымі старажытнымі насельнікамі сучаснай тэрыторыі Ізраіля былі неандэртальцы. Першыя людзі сучаснага тыпу з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 75 тысяч гадоў таму[1]. У 10—8 тысячагоддзях да н. э. сучасная тэрыторыя Ізраіля ўваходзіла ў арэал натуфійскай культуры, носьбіты якой упершыню ў гісторыі пачалі культываваць збожжавыя. Прыкладна 9 тысяч гадоў таму ў гэтых месцах пачалася неалітычная рэвалюцыя і з’явіліся першыя паселішчы. Прыблізна гэтым перыядам датуецца з’яўленне першага вядомага гісторыі горада, акружанага сцяной, — Ерыхона. Ханаан, першыя семіцкія плямёны, з’явіліся тут прыкладна ў 4—3 тысячагоддзі да н. э. Наступныя 2—3 тыс. гадоў краіна знаходзілася пад кіраваннем Старажытнага Егіпта. Ізраільска-Іўдзейскае царстваКаля 1200 г. да н.э. ў Ізраілі з’яўляюцца першыя яўрэйскія паселішчы. У канцы XI стагоддзя да н.э. яны ствараюць у рэгіёне Ізраільска-Іўдзейскае царства. Згодна з Бібліяй, дзяржава заснавана прарокам Самуілам і першым ізраільскім царом Саулам. Найбольш вядомым кіраўніком дзяржавы з’яўляецца цар Саламон. Пры ім старажытнаяўрэйская рабаўладальніцкая дзяржава дасягнула свайго росквіту. Кіраўнік ажыццявіў адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу і замест былога племяннога падзелу краіны ўвёў у ёй сістэму акруг, дзякуючы якой стварыўся разгалінаваны адміністрацыйны апарат. Устанавіў цвёрдую сістэму падаткаў, працоўную і воінскую павіннасці, ажыццяўляў шырокае будаўніцтва гарадоў, умацаваў сталічны Іерусалім, а для ўзвышэння яго дзяржаўна-палітычнага значэння і цэнтралізацыі культу бога Яхве пабудаваў у сталіцы пышны храм. Пасля смерці цара Саламона дзяржава распалася на Іўдзейскае і Ізраільскае царствы. Апошняе праіснавала ўсяго 70 гадоў. Іўдзейскае царстваПершым царом Іўдзейскага царства быў сын Саламона Раваам (928—911 да н.э.). Дзяржава вяла войны з Ізраільскім царствам, Егіптам, філістымлянамі, Дамаскам, Асірыяй. Значнай вяхой у гісторыі царства было валадарства Іасіі, калі яно вызвалілася ад асірыйскай няволі і нават далучыла да сябе значную частку былога Ізраільскага царства. Тады было аблегчана становішча рабоў-даўжнікоў і праведзена цэнтралізацыя культу Яхве ў Іерусаліме. Нягледзячы на сваю слабасць, Іўдзея праявіла сваю жывучасць і праіснавала даўжэй, чым Ізраільскае царства. Пасля заваявання вавілонскім царом Навухаданосарам, значная частка іудзеяў выведзена ў Вавілонію (вавілонскі палон). Персідскі цар Кір II вярнуў палонных у Палесціну (538 да н.э.), дазволіў аднавіць Іерусалім; улада перададзена ў рукі калегіі жрацоў пад наглядам персідскага сатрапа. Толькі праз 70 гадоў пасля вавілонскага палону Іўдзея аднавіла сваю дзяржаўнасць. У IV стагоддзі н.э. Іўдзейскае царства падначалена Аляксандрам Македонскім. Пасля смерці палкаводца царства стала незалежным пад уладай дынастыі Хасманеяў. Да канца I стагоддзя нашай эры дзяржава была заваявана Рымскай імперыяй. Рымскі перыяд63 г. да н.э. — Іўдзейскае царства становіцца васалам Рымскай імперыі. Першая палова I стагоддзя н.э. — дзейнасць Ісуса і апосталаў ў Іўдэі. 66—73 гады н.э. — Іўдзейская вайна, Іўдзея страчвае аўтаномнасць. 132—135 гады н.э. — паўстанне Бар-Кохбы ва Іўдзеі. 135 г. н.э. — рымляне пераназвалі правінцыю Іўдзея ў «Сірыя Палесціна». 395 г. н.э. — у выніку распаду Рымскай імперыі тэрыторыя сучаснага Ізраіля пераходзіць да Візантыі. СярэдневеччаУ 614 годзе сучасны Ізраіль быў заваяваны Персіяй і ўвайшоў ў склад імперыі Сасанідаў. Авалодаўшы Іерусалімам, персы перадалі яго яўрэям. Аднак, кантроль над Іерусалімам заставаўся ў іх руках толькі на працягу трох гадоў. Пасля перамогі над Персіяй у 629 годзе візантыйскі імператар Іраклій урачыста ўступіў у Іерусалім. Палесціна (тагачасная назва Ізраіля) зноў стала візантыйскай правінцыяй. У 629—630 гадах, у выніку масавых забойстваў і ганенняў на яўрэяў, пачатых Іракліем, яўрэяская прысутнасць у рэгіёне дасягнула свайго мінімуму за ўсю трохтысячагоднюю гісторыю. Тым не менш, яна на тэрыторыі сучаснага Ізраіля ніколі не спынялася цалкам. У 638 годзе Палесціну заваявалі арабы. З гэтага перыяду пачалася арабізацыя рэгіёну і пранікненне ісламу. Эпоха арабскага валадарства ў Палесціне дзеліцца на чатыры перыяды: заваяванне і засваенне краіны (638—660 гады), дынастыя Амеядаў (661—750), дынастыя Абасідаў (750—969), дынастыя Фацімідаў (969—1099). З 1099 па 1187 год крыжакі заснавалі тут Іерусалімскае каралеўства. Аднак ужо ў 1187 годзе Салах-ад-Дзін узяў Іерусалім, а ў 1291 годзе пала апошняя крэпасць крыжакоў Акра. У 1260 годзе Палесціна перайшла ў рукі дынастыі Мамлюкаў. Асманскі перыядУ 1517 годзе тэрыторыя Ізраіля была заваяваная туркамі-асманамі пад правадырствам султана Селіма I. На працягу 400 гадоў яна заставалася часткай велізарнай Асманскай імперыі (Бліскучай Порты), якая ахоплівала значную частку Паўднёва-Усходняй Еўропы, усю Малую Азію і Блізкі Усход, Егіпет і Паўночную Афрыку[2]. У Асманскай імперыі іудзеі мелі статус «зімі» — гэта значыць карысталіся адноснай грамадзянскай і рэлігійнай свабодай, але не мелі права насіць зброю, служыць у войску і ездзіць на конях, а таксама былі абавязаныя плаціць асаблівыя падаткі[3]. У гэты перыяд яўрэі Эрэц-Ісраэль жылі галоўным чынам за кошт дабрачынных паступленняў з-за мяжы («халука»). На працягу XVI стагоддзя вялікія яўрэйскія абшчыны раслі і развіваліся ў чатырох святых (для іўдаізму) гарадах: Іерусаліме, Хеўроне, Цфаце і Цверыі . На пачатку XVIII стагоддзя была распачата адна з самых значных спроб аліі з Еўропы і абнаўлення яўрэйскага рэлігійна-нацыянальнага цэнтра ў Іерусаліме. На чале гэтага руху стаяў рабін Іегуда Хасід, які прыбыў у Іерусалім у 1700 годзе на чале прыкладна тысячы сваіх паслядоўнікаў — выхадцаў з розных краін Еўропы. Аднак сам Іегуда Хасід пасля прыбыцця ў краіну раптам памёр, а абшчына распалася з-за даўгоў. Ашкеназская сінагога была спаленая крэдыторамі-арабамі (1720), а яўрэі-ашкеназы выселены з горада. Доўгі час пасля гэтых падзей яўрэйскія імігранты з Еўропы сяліліся галоўным чынам у Хеўроне, Цфаце і Цверыі. На пачатку 1799 года ў Палесціну ўварваўся Напалеон. Французам атрымалася авалодаць Газай, Рамлай, Лодам і Яфай. Аднак французскі палкаводзец не здолеў авалодаць крэпасцю Ака і быў вымушаны адступіць у Егіпет. У 1800 годзе насельніцтва Палесціны не перавышала 300 тыс., 5 тыс. з якіх складалі яўрэі (галоўным чынам, сефарды). Большая частка яўрэйскага насельніцтва была сканцэнтравана па-ранейшаму ў Іерусаліме, Цфаце, Цверыі і Хеўроне. Галоўныя месцы канцэнтрацыі хрысціянскага насельніцтва (каля 25 тыс.) — у Іерусаліме, Назарэце і Віфлееме — кантраляваліся праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі. Астатняе насельніцтва краіны складалі мусульмане, амаль усе — суніты. У перыяд 1800—1831 гадоў тэрыторыя краіны дзялілася на дзве правінцыі (вілаеты). Цэнтральна-ўсходні горны раён, які распасціраўся ад Шхема на поўначы да Хеўрона на поўдні (уключаючы Іерусалім), адносіўся да Дамаскага вілаета; Галілея і прыбярэжная паласа — да вілаета Ака. Большая частка Негева знаходзілася ў гэты перыяд па-за асманскай юрысдыкцыяй. У 1832 тэрыторыя Палесціны была заваяваная Ібрахім-пашой, сынам і ваенным начальнікам віцэ-караля Егіпта Мухамада-Алі. Палесціна, паўночная мяжа якой дасягала Сідона, стала адзінай правінцыяй з цэнтрам у Дамаску. Егіпцяне, якія кіравалі краінай восем гадоў (1832—1840), правялі некаторыя рэформы па еўрапейскім узоры. У XIX стагоддзі Іерусалім зноў ператварыўся ў важнейшы яўрэйскі цэнтр Эрэц-Ісраэль. Цфат, які супернічаў з Іерусалімам за духоўную ўладу, моцна пацярпеў у выніку землятрусу (1837), які забраў жыцці каля 2 тыс. яўрэяў, і прыйшоў у заняпад. У 1841 годзе Палесціна і Сірыя вярнуліся пад непасрэдны кантроль Турцыі. Да гэтага часу колькасць яўрэйскага насельніцтва Палесціны падвоілася, у той час як хрысціянскага і мусульманскага — засталася без змены. Да 1880 года насельніцтва Палесціны дасягнула 450 тыс. чалавек, з якіх 24 тыс. складалі яўрэі. Большасць яўрэяў краіны жылі ў чатырох гарадах: Іерусаліме (дзе яўрэі складалі больш за палову ўсяго насельніцтва ў 25000 чал), Цфаце (4 тыс.), Цверыі (2,5 тыс.) і Хеўроне (800), а таксама ў Яфе (1 тыс.) і Хайфе (300). Іерусалім стаў найбуйнейшым горадам у краіне. Імкненне яўрэяў да Сіёну і зараджэнне палітычнага сіянізмуСярод яўрэяў, якія жылі ў дыяспары, заўсёды было распаўсюджана моцнае імкненне вярнуцца да Сіёна. Пачынаючы з XII стагоддзя пераслед яўрэяў хрысціянскай царквой прывёў да іх прытоку на Святую зямлю. У 1492 годзе гэты паток істотна папоўніўся яўрэямі, выгнанымі з Іспаніі, якія заснавалі яўрэйскую абшчыну Цфата. Першая вялікая хваля сучаснай іміграцыі, вядомая як Першая Алія (іўр.: עלייה), пачалася ў 1881 годзе, калі яўрэі былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі ад пагромаў ва Усходняй Еўропе[4]. Заснавальнікам палітычнага сіянізму — руху, які ставіў сваёй мэтай пабудову яўрэйскай дзяржавы на зямлі Ізраіля, падымаючы яўрэйскае пытанне на міжнароднай арэне — лічыцца Тэадор Герцль[5][6]. У 1896 годзе Герцль апублікаваў сваю кнігу «Яўрэйская дзяржава» (ням.: Der Judenstaat), у якой выклаў сваё бачанне будучыні яўрэйскай дзяржавы. Ужо ў наступным годзе Герцль кіраваў першым Сусветным яўрэйскім кангрэсам[7]. Другая Алія (1904—1914 гады) пачалася пасля Кішынёўскага пагрому. Прыблізна 40 тыс. яўрэяў пасялілася ў Палесціне[4]. Большасць імігрантаў першай і другой аліі былі артадаксальнымі яўрэямі[8], але другая Алія ўключала таксама і сацыялістаў, якія заснавалі кібуцны рух[9]. Тым не менш, не ўсе яўрэі першапачаткова падтрымлівалі ідэі сіянізму, а значная частка артадаксальных рабінаў лічыла, што рух палітычнага сіянізму супярэчыць законам Торы. Пасля некаторыя асабліва артадаксальныя рабіны па гэтай прычыне адмовіліся таксама прызнаваць яўрэйскі характар Дзяржавы Ізраіль[10]. XX стагоддзеУ снежні 1916 года ў Палесціне пачынаюцца баявыя дзеянні Першай сусветнай. Тут баявыя дзеянні вяліся паміж брытанскімі і турэцкімі войскамі. Удзел у баях у Палесціне ў 1916—1918 гадах прымалі невялікія сілы Францыі, Германіі і Аўстра-Венгрыі[11]. У 1922 г. Ліга Нацый уручыла Вялікабрытаніі мандат на Палесціну. У той час краіну засялялі пераважна арабы-мусульмане, аднак самы буйны горад, Іерусалім, быў пераважна яўрэйскім. Уздым нацысцкай ідэалогіі ў 1930-х гадах у Германіі прывёў да наплыва чвэрці мільёна яўрэяў у Палесціну, якія ратаваліся ад нацызму. Гэты наплыў скончыўся Арабскім паўстаннем 1936—1939 гадоў і выданнем Вялікабрытаніяй «Белай кнігі », якая фактычна прыпыніла іміграцыю яўрэяў у Палесціну. Краіны свету адмаўляліся прымаць яўрэяў, якія ратаваліся ад Халакосту, што разам з забаронай Вялікабрытаніі на перасяленне ў Палесціну фактычна азначала смерць для мільёнаў. Для абыходу забароны на іміграцыю ў Палесціну была створана падпольная арганізацыя «Масад ле-Алія Бэт», якая дапамагала яўрэям нелегальна дабрацца да Палесціны. Пасля 1945 года Вялікабрытанія апынулася ўцягнутая ў нарастаючы канфлікт з яўрэйскім насельніцтвам. У 1947 годзе брытанскі ўрад адмовіўся ад мандата на Палесціну, аргументуючы гэта тым, што ён не здольны знайсці прымальнае рашэнне для арабаў і яўрэяў. 14 мая 1948 г., за адзін дзень да заканчэння брытанскага мандата на Палесціну, Давід Бен-Гурыён абвесціў стварэнне незалежнай дзяржавы — Ізраіль. Неўзабаве маладая дзяржава ўступіла ў канфлікт з арабамі. У наступным, Ізраіль, якога падтрымаў Захад, неаднаразова ўступаў у розныя узброеныя супрацьстаянні з арабскімі краінамі, якія заручыліся падтрымкай СССР. Канфлікты паміж Ізраілем і арабскімі краінамі ў XX стагоддзі:
Да канца XX стагоддзя адносіны паміж Ізраілем і арабскімі краінамі нязначна нармалізаваліся. Усё пачалося з таго, што Іарданія і Егіпет прызналі Дзяржаву Ізраіль. Затым, 23 кастрычніка 1998 года, паміж ізраільскім урадам і ПНА быў заключаны мемарандум Уай-Рывер. Пагадненне прадугледжвала перадачу тэрыторыі Іўдзеі і Самарыі пад кантроль Палесцінскай адміністрацыі ў абмен на абавязацельства прыняцця эфектыўных мер па барацьбе з тэрарызмам[12][13]. У ліпені 2000 года пры пасярэдніцтве ЗША прайшла сустрэча паміж палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам і прэзідэнтам Ізраіля Эхудам Баракам. Палітыкі разгледзелі план стварэння палесцінскай дзяржавы на 97 % тэрыторыі Заходняга берага ракі Іардан і сектара Газа. Аднак перамовы ліпеня 2000 года толькі пагоршылі адносіны паміж палесцінцамі і ізраільцянамі, што прывяло да Інтыфады Аль-Аксы. Сучаснасць
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia