Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён, 1940—1964)
Агаро́дніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Агароднікі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Войскага сельсавета, у склад сельсавета з Вярховіцкага сельсавета Высокаўскага раёна перададзена вёска Гершоны[1]. 20 мая 1957 года ў склад Ратайчыцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Багачы, Бялёва, Горы, Палінаўка, Робенка і Сарава)[2]. У 1962—1964 гадах меў назву 1-шы Агародніцкі сельсавет у сувязі з далучэннем да Камянецкага раёна Агародніцкага сельсавета скасаванага Высокаўскага раёна[3]. 14 красавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да адноўленага Войскага (9 населеных пунктаў: Войская, Гершоны, Задвараны, Кашчэнікі, Лісоўчыцы, Лускалы, Перкавічы, Русілы і Селяховічы) і Дзмітровіцкага (8 населеных пунктаў: Агароднікі, Галёнчыцы, Галоўчыцы, Ганцавічы, Гарадзішча, Любашкі, Праходы і Станьковічы) сельсаветаў[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia