Воўчынскі сельсавет
Во́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Воўчын. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага і Стаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1957 года ў склад Баршчэўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Пагубяцічы, Сегянеўшчына, Яцкавічы і хутары Ліскі, Ляшняны і Саколле)[2]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2140 чалавек[4], з іх 75,0 % — беларусы, 13,9 % — украінцы, 8,7 % — рускія, 1,0 % — палякі, 0,6 % — армяне[5]; паводле перапісу 2019 года — 1666 чалавек[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia