Відамлянскі сельсавет
Відамля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Відамля. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Турнаўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад Ратайчыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Алешкавічы, Браневічы і Дзямянчыцы)[2]. 13 кастрычніка 1961 года ў склад Камянецкага пассавета перададзены вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і Радасць[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 17 населеных пунктаў[4]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Камянецкага сельсавета вернуты вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і Радасць[5]. 7 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Ратайчыцкага сельсавета перададзены вёскі Алешкавічы, Браневічы, Дзямянчыцы і Млыны[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2448 чалавек[7], з іх 74,5 % — беларусы, 10,9 % — украінцы, 6,7 % — палякі, 6,7 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года — 2203 чалавекі[9]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia