Адольф Эрман
Адольф Эрман (ням.: Johann Peter Adolf Erman; 31 кастрычніка 1854, Берлін — 26 чэрвеня 1937, там жа) — нямецкі егіптолаг і лексікограф, заснавальнік берлінскай егіпталагічнай школы. Сын фізіка Георга Адольфа Эрмана. Зрабіў значны ўнёсак у егіпталогію, у прыватнасці, у вывучэнне старажытнаегіпецкай мовы. БіяграфіяЭрман вывучаў егіпталогію ў Лейпцыгу і ў Берліне, быў вучнем Георга Эберса. З 1883 — пазаштатны, а з 1892 штатны прафесар егіпталогіі ў Берлінскім універсітэце. З 1885 — дырэктар егіпецкага аддзела Берлінскага каралеўскага музея. З 1882 Эрман разам з Генрыхам Бругшам пачаў выдаваць «Часопіс егіпецкай мовы і старажытнай гісторыі» (ням.: Zeitschrift für ägyptische Sprache und Alterthumskunde). У 1897 Эрман стаў ініцыятарам стварэння Берлінскага слоўніка егіпецкай мовы. На аснове егіпецкіх тэкстаў рознага часу Эрман даследаваў развіццё мовы, вылучыў асобныя перыяды егіпецкай мовы, выявіў роднасныя сувязі егіпецкай і семіцкіх моў. Граматыкі Эрмана неаднаразова перавыдаваліся і перакладаліся на іншыя мовы. Вучнямі Эрмана былі К. Зэтэ, Г. Штэйндорф, Л. Борхарт, В. Шпігельберг, Г. Шэфер, Дж. Г. Брэстэд, Ф. фон Бісінг. ПрацыЭрману належыць больш 200 прац па розных пытаннях егіпталогіі.
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia