Мачулішча (Буда-Кашалёўскі раён)
Мачу́лішча[1] (трансліт.: Mačulišča, руск.: Мочулище) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 7 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 43 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогам, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай, кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя як засценак у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1925 годзе ў Дуравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. Побач быў аднайменны хутар. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна, працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 10 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы). Працавалі клуб і бібліятэка. Да 16 снежня 2009 года ў Дуравіцкім сельсавеце[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia