Ліпа (Буда-Кашалёўскі раён)
Лі́па[1] (трансліт.: Lipa, руск.: Липа) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. На поўначы і поўдні мяжуе з лесам. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка жыхароў пераселены ў чыстыя месцы. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 18 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля. ГідраграфіяТранспартная сеткаПобач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, да якой на ўсходзе пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1799 годзе ў валоданні Дарыя-Дзярналовічаў. З 1840 года працавала сукнавальня. У 1850 годзе побач пракладзена шаша Пецярбург — Кіеў. Мелася паштовая станцыя (у 1870 годзе 5 коней). У 1880 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 ветракі, вадзяны млын, сукнавальня. Побач былі хутары Ліпа і Старая Ліпа. У 1909 годзе — 1170 дзесяцін зямлі, млын, у Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Падчас наступлення немцаў у 1918 годзе партызаны разбілі нямецкі атрад, узялі палонных і трафеі. Пасля гэтага карнікі спалілі вёску і расстралялі частку жыхароў вёскі, у ліку якіх былі старыя і дзеці. У 1926 годзе працавалі: хата-чытальня, магазін, паштовае аддзяленне, пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Ліпа», працавалі вятрак і гамарня. З 8 снежня 1926 года па 8 снежня 1966 года цэнтр Ліпскага сельсавета[2] Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне вёскі і суседніх населеных пунктаў загінулі 31 савецкі салдат і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле на ўсходняй ускраіне), 94 жыхары вёскі загінулі падчас вайны. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлкаў Волкаў і Гарадзец[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia