Дуравічы (Буда-Кашалёўскі раён)
Дура́вічы[1] (трансліт.: Duravičy, руск.: Дуравичи) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 12 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомеля. ГідраграфіяВакол меліярацыйныя каналы. У напрамку на поўнач ад аграгарадка працякае рака Ліпа. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з трох прамалінейных вуліц (адна доўгая, дзве кароткія), арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных завулкамі. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 100 сямей, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы. ГісторыяВыяўленыя археолагамі тры курганныя магільнікі (65 насыпаў, у 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, 1,8 км на паўночны захад і ў 3 км на паўднёвы захад ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Менскам ваяводстве Вялікага княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У 1483 годзе даравана князю Мажайскаму. З 1492 года ў валоданні А. Багданавай. У 1640-я гады пазначана ў інвентары Гомельскага стараства. Паводле прывілею караля Аўгуста III ад 5 лістапада 1762 года ў валоданні Фашчаў. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Гомеля ў Жлобін. З 1826 года дзейнічаў бровар памешчыка Дрыбінцава. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні Фашча, які меў тут і ў наваколлях у 1862 годзе 4153 дзесяціны зямлі, вадзяны млын і вятрак. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, магазін, карчма. У аднайменным фальварку, што быў побач, — капліца. У 1909 годзе 802 дзесяціны зямлі, млын, бровар, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У фальварку 4700 дзесяцін зямлі. У 1911 годзе збудаваны будынак і пачаліся заняткі ў народным вучылішчы (у 1907 годзе 55 вучняў). З 20 жніўня 1924 года цэнтр Дуравіцкага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Чырвоны Кастрычнік» і «Чырвоны прамень», працавалі 3 ветракі, гамарня. У Вялікую Айчынную вайну ў час падрыхтоўкі і правядзення аперацыі «Баграціён» у сувязі з вялікай працягласцю лініі фронту былі створаны два дапаможныя пункты кіравання войскамі Першага Беларускага фронту. Адзін з іх знаходзіўся ў вёсцы. 5 чэрвеня 1944 года ў вёсцы камандаванне абмяркоўвала становішча на правым флангу фронту і мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай наступлення. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 188 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у скверы 1957 годзе ўсталявана скульптура салдата. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Дуравіцкі». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы. Да 1 снежня 2009 года Дуравіцкі сельсавет быў скасаваны, і Дуравічы перайшлі ў склад Акцябрскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia