Ала Мікалаеўна Мураўская
Ала Мікалаеўна Мураўская (нар. 22 сакавіка 1985, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Выступала за зборную Беларусі. БіяграфіяНавучалася ў СДзЮШАР «Гарызонт» пад кіраўніцтвам Андрэя Валер’евіча Ваўлева, зя якога пазней выйшла замуж[1]. Выступала пад яго кіраўніцтвам у клубах РШВСМ-Анега-Гарызонт-2, РШВСМ-РВАР, РШВСМ-Гарызонт, «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск» і «Бярэзіна-РЦАР». Таксама выступала за клубы Расіі, Літвы і Латвіі. За жаночую зборную Беларусі выступала ў 2004—2005 і 2012—2013 гадах[2]. У чэрвені 2012 года ў час матча са зборнай Ізраіля атрымала пашкоджанне і выбыла да канца кваліфікацыйнага адбору чэмпіянату Еўропы-2013[3]. У чэрвені 2013 года згуляла за зборную на чэмпіянаце Еўропы-2013[4]. У 2023 годзе завяршыла гульнявую кар’еру[5][6]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia