Юлія Сяргееўна Рыцікава
Юлія Сяргееўна Ры́цікава, па нараджэнні Дурэ́йка (нар. 8 верасня 1986, Смаргонь, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Выступала за нацыянальныя каманды сваёй краіны ўсіх узроўняў: ад юніёраў да дарослых. Іграе на пазіцыях атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. БіяграфіяВыхаванка Смаргонскай СДзЮШАР №1. Першы тренер — Жанна Васільеўна Грэхава. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча[2]. Дэбютавала ў нацыянальнай зборнай у 2005 годзе. Сезон 2007/08 практычна цалкам быў прапушчаны з-за траўмы. Чэмпіёнка рэгулярнага сезона Poland-PLKK-2010. Бронзавы прызёр жаночай Балтыйскай лігі 2011 года. Чэмпіёнка Беларусі 2011, 2016, пераможца Кубка Беларусі 2015 года, пераможца Кубка Еўропы 2011/2012. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра. Кар’ера
Дасягненні
Сям’я16 ліпеня 2011 года выйшла замуж за Аляксея Рыцікава. У 2013 і 2023 гадах нарадзіла двух сыноў. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia