Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка
Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка (нар. 10 чэрвеня 1987, Кохтла-Ярвэ, ЭССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляе на пазіцыі цэнтравой. Выступае за клуб «Гарызонт». Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[1]. БіяграфіяНарадзілася ў Кохтла-Ярвэ. Усё дзяцінства правяла ў Гомелі[2]. Старэйшы брат — баскетбаліст Уладзімір Верамеенка. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДзЮШАР №9 з дзевяці гадоў па ініцыятыве бацькоў[3]. Першы трэнер — Тамара Арсенцьеўна Гарновіч[4]. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча[5]. У чэрвені 2014 года выйшла замуж за беларускага баскетбаліста Дзмітрыя Паляшчука[6]. У лістападзе 2014 года нарадзіла дачку[7], хутка вярнулася да трэніровак. Нацыянальная зборнаяЗа юніёрскую зборную гуляе з 2002 года. Сярэбраны прызёр і MVP чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак 2003 года. За дарослую зборную Беларусі па баскетболе дэбютавала 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіяната свету 2010, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013, 2015, 2019, 2021. За нацыянальную зборную гуляе пад нумарам 10. 13 разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016[8][9][10], 2017[11], 2018[12], 2020, 2021, 2022). Кар’ера
Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia