Марыя Уладзіміраўна Папова
Марыя Уладзіміраўна Папо́ва (нар. 13 ліпеня 1994, Бабруйск, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларуская баскетбалістка, гуляе на пазіцыі цяжкага форварда за баскетбольны клуб УГМК і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. БіяграфіяПачала займацца баскетболам у сярэдняй школе (у 5-м ці 6-м класе). Выхаванка ДзЮСШ №2 г. Бабруйска. Першы трэнер — Наталля Мікалаеўна Багдановіч[2]. З 8-га класа перавялася ў Магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе пачала гуляць за «Магіляўчанку»[3]. У 2011 годзе стала самым дзейсным іграком у зборнай Беларусі (U-18) на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне «B» (11,9 ачка, 8,1 падбору)[4]. Не замужам. У сезоне 2012/13 была прызнана лепшым маладым іграком чэмпіянату Беларусі[5]. Улетку 2014 года стала шостай у рэйтынгу найлепшых маладых ігракоў Еўропы па выніках сумеснага галасавання экспертаў і інтэрнэт-карыстальнікаў, арганізаваным ФІБА-Еўропа[6]. З 19 гадоў выступае за нацыянальную зборную Беларусі. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра. У 2015 годзе далучылася да клуба «Енісей»[7]. У ліпені 2016 года падпісала кантракт з турэцкім клубам «Галатасарай». Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia