Алег Аляксандравіч Шатаў
Але́г Алякса́ндравіч Ша́таў (нар. 29 ліпеня 1990, Ніжні Тагіл, Свярдлоўская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2013—2016). Майстар спорту Расіі[3]. Трохразовы чэмпіён Расіі ў складзе «Зеніта» ў сезонах 2014/2015, 2018/19 і 2019/20, двухразовы ўладальнік Кубка Расіі (2015/16, 2019/20), двухразовы ўладальнік Суперкубка Расіі (2015, 2016). Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў міні-футбольным клубе «ВІЗ-Сінара», аднак у 2007 годзе далучыўся да футбольнага клуба «Урал», дзе з цягам часу стаў асноўным іграком каманды. 19 лістапада 2010 года быў абраны найлепшым іграком паводле вынікаў сезона сярод балельшчыкаў. У студзені 2012 года адправіўся на зборы з клубам ЦСКА, але праз некаторы час стаў іграком махачкалінскага «Анжы». 14 жніўня 2013 года перайшоў у лагер піцерскага «Зеніта»[4], пасля таго як дагестанскі клуб змяніў стратэгію развіцця і значна скараціў выдаткі на каманду. У лютам 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Краснадару» да канца сезона з правам выкупу, аднак клуб не скарыстаўся гэтай опцыяй. У ліпені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам». У лістападзе 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і абвясціў аб прыпыненні кар’еры для рэабілітацыі ад траўм. У лютым 2022 года стаў іграком «Урала», падпісаўшы пагадненне да канца сезона 2021/22, якое ў чэрвені 2022 года было падоўжана на наступны сезон. У жніўні 2023 года разарваў кантракт з клубам, каб навучацца на трэнера. Міжнародная кар’ераДэбютаваў у зборнай Расіі ў матчы супраць зборнай Ісландыі 6 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне гульні. На 66-й хвіліне ён забіў гол пасля перадачы Рамана Шырокава[5]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia