Аляксандр Сяргеевіч Галавін
Алякса́ндр Сярге́евіч Галаві́н (руск.: Александр Сергеевич Головин; нар. 30 мая 1996, Калтан, Кемераўская вобласць, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Манака» і зборнай Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2018)[3]. Клубная кар’ераНарадзіўся 30 мая 1996 года ў горадзе Калтан Кемераўскай вобласці. Выхаванец юнацкіх каманд новакузнецкага «Металурга», а з 2012 года — ЦСКА. У дарослым футболе дэбютаваў у 2015 годзе выступамі за асноўную каманду клуба ЦСКА (Масква). Пасля ўдалага для сябе чэмпіянату свету 2018 года перайшоў у французска клуб «Манака» за 30 млн еўра[4]. Міжнародная кар’ераУ 2013 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, з тых часоў прыняў удзел у 30 гульнях на юнацкім узроўні за каманды розных узроставых катэгорый, адзначыўшыся 5 забітымі галамі. З 2015 года прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Расіі. На моладзевым узроўні згуляў у 3 афіцыйных матчах. 7 чэрвеня 2015 года 19-гадовы на той момант ігрок дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой адразу адзначыўся забітым голам. У маі 2016 года клубны трэнер Галавіна Леанід Слуцкі, якога незадоўга да таго прызначылі галоўным трэнерам расійскай зборнай, уключыў паўабаронцу ў яе заяўкі для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2016 года ў Францыі. На Еўра-2016 прыняў удзел ва ўсіх трох матчах сваёй каманды, якая не змагла пераадолець групавы этап. У пачатку чэрвеня 2018 года быў уключаны ў заяўку зборнай Расіі на хатні для яе чэмпіянат свету. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia