Алан Елізбаравіч Дзагоеў
Ала́н Елізба́равіч Дзаго́еў (ас.: Зӕгъойты Елизбары фырт Алан; 17 чэрвеня 1990, Беслан, Паўночна-Асецінская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Заслужаны майстар спорту Расійскай Федэрацыі (2018). Трохразовы чэмпіён Расіі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Расіі, чатырохразовы ўладальнік Суперкубка Расіі. Дзевяць разоў уваходзіў у спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі. У 2008—2018 гадах гуляў за зборную Расіі. У яе складзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы 2012, чэмпіянатах свету 2014 года і 2018 года. Член Клуба Ігара Нета. Клубная ар’ераАлан Дзагоеў з дзяцінства цікавіўся футболам, ён «выходзіў на палянку каля дома і ганяў мяч»[2]. ЦСКА МаскваУ сярэдзіне лістапада 2007 года Дзагоеў перайшоў у маскоўскі ЦСКА. За ЦСКА дэбютаваў 27 студзеня 2008 года ў рамках розыгрышу Кубка Першага канала ў матчы супраць данецкага «Шахцёра», выйшаўшы на замену на 78 хвіліне гульні[3]. 26 красавіка 2008 года дэбютаваў у складзе армейцаў у выязным матчы 7-га тура супраць клуба «Прамень-Энергія». 11 мая таго ж года ў сваім першым матчы ў асноўным складзе армейскага клуба ў хатнім паядынку 10-га тура з «Хімкамі» Алан забіў свой першы гол і аддаў 2 галявыя перадачы. Стаў адным з 16 футбалістаў, каму атрымалася забіць у 17 гадоў у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. Яму было на той момант 17 гадоў 329 дзён. У маі 2022 года ЦСКА абвясціў аб сыходзе паўабаронцы па заканчэнні сезона 2021/22. «Рубін»У верасні 2022 года стаў іграком казанскага «Рубіна»[4]. Па выніках сезона 2022/23 дапамог камандзе вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года. «Ламія»У верасні 2023 года падпісаў кантракт з грэчаскай «Ламіяй»[5]. Адгуляўшы за каманду толькі 14 хвілін у двух матчах, у лістападзе 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры. Міжннародная кар’ера29 верасня 2008 года Алан Дзагоеў атрымаў першы выклік у нацыянальную зборную[6]. ДасягненніКлубныяЦСКА
«Рубін»
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia