Дзмітрый Уладзіміравіч Камбараў
Дзмі́трый Уладзі́міравіч Камба́раў (руск.: Дмитрий Владимирович Комбаров; нар. 22 студзеня 1987, Масква, СССР) — расійскі футбаліст (абаронца і паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2012—2018). Брат-блізнюк Кірыла Камбарава. Удзельнік чэмпіянату свету 2014 года і чэмпіянатаў Еўропы 2012 і 2016 гадоў. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам санкт-пецябургскай «Зоркі». Клубная кар’ера«Дынама»Дзмітрый разам са сваім братам-блізнюком Кірылам пачалі трэніравацца ў дзіцячай футбольнай школе маскоўскага «Спартака», пакуль не перайшлі ў футбольную школу маскоўскага «Дынама» з-за сваркі с трэнерам. З 2004 года яны сталі гуляць за дубль «бела-блакітных»[5]. 13 ліпеня 2005 года Дзмітрый дэбютаваў у асноўным складзе клуба ў матчы Кубка Расіі супраць бранскага «Дынама». «Спартак»У жніўні 2010 года пачаліся перамовы з нагоды пераходу абодвух братоў Камбаравых у маскоўскі «Спартак»[6]. Брат Дзмітрыя, Кірыл, адмовіўся каменціраваць чуткі пра трансфер[7], аднак 15 жніўня Камбаравы сталі ігракамі «Спартака», сума за трансфер абодвух футбалістаў склала 10 млн долараў[8]. «Крылы Саветаў»У чэрвені 2019 года пакінуў «Спартак»[9] і неўзабаве далучыўся да самарскіх «Крылаў Саветаў». Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2020/21, калі «Крылы Саветаў» выбылі ў ФНЛ, і дапамог самарскаму клубу вярнуць месца ў Прэм’ер-лізе. У чэрвені 2021 года пакінуў «Крылы Саветаў» у якасці сабоднага агента. Міжнародная кар’ераУ лютым 2012 года быў выкліканы ў зборную Расіі на таварыскі матч супраць зборнай Даніі. Выйшаў на поле ў перапынку паміж таймамі. Трэнерская кар’ераУ ліпені 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам санкт-пецябургскай «Зоркі». Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia