Дзяніс Барысавіч Глушакоў
Дзяніс Барысавіч Глушакоў (руск.: Дени́с Бори́сович Глушако́в, нар. 27 студзеня 1987, Мілерава, Растоўская вобласць, РСФСР) — расійскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца кастрамскога «Спартака». Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2011—2018). Удзельнік чэмпіянату свету 2014 і чэмпіянатаў Еўропы 2012 і 2016 гадоў. Кар’ераПачынаў займацца футболам у родным Мілераве, пасля трапіў у дзіцячую школу маскоўскага ЦСКА, але неўзабаве далучыўя да іншага маскоўскага клуба «Ніка». У 2005 годзе перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», дзе спачатку гуляў за дубль, аддаваўся ў арэнду клубам ніжэйшых дывізіёнаў, а з 2008 года стаў трывала гуляць у асноўным складзе чыгуначнікаў. У чэрвені 2013 года перайшоў у маскоўскі «Спартак», дзе таксама стаў трывалым іграком асновы, а ў 2006 годзе быў таксама абраны капітанам каманды. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Спартаком»[4] і неўзабаве стаў іграком грозненскага «Ахмата»[5], дзе гуляў да ліпеня 2020 года. У кастрычніку 2020 года папоўніў склад «Хімак». Пакінуў клуб у студзені 2023 года, а ў лютым перабраўся ў «Пары Ніжні Ноўгарад», дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У верасні 2023 года далучыўся да кастрамскога «Спартака» з Другой лігі. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia