Аляксандр Анатолевіч Кержакоў
Аляксандр Анатолевіч Кержакоў (руск.: Александр Анатольевич Кержаков; нар. 27 лістапада 1982, Кінгісеп, Ленінградская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст (нападнік) і тренэр. Адзін з самых паспяховых футбалістаў у гісторыі Расіі. Выступаў за нацыянальную зборную Расіі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за санкт-пецярбургскі «Зеніт». Клубная кар’ераПасля заканчэння СДЮШАР «Зеніт» Аляксандр пачаў выступаць за аматарскую каманду «Светагорац» з горада Светагорск. У канцы 2000 года паводле рэкамендацыі Казачэнкі галоўны трэнер «Зеніта» Юрый Марозаў запрасіў Кержакова ў «Зеніт». У новым клубе Кержакоў дэбютаваў 10 сакавіка 2001 года ў матчы 1 тура чэмпіянату Расіі супраць «Ротара» ў Валгаградзе, выйшаў у асноўным складзе і адыграў усю гульню. Амаль адразу атрымаў месца ў асноўным складзе каманды. 28 снежня 2006 года Кержакоў падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Севілья» на 5,5 года. Сума трансферу склала 5 млн еўра[3]. Партнёрамі Аляксандра па нападзе сталі Луіс Фабіяну і Фрэдэрык Канутэ, аднак іграку не заўсёды знаходзілася месца ў складзе. У 2008 годзе Кержакоў вярнуўся ў Расію ў маскоўскае «Дынама», якое ўзначальваў Андрэй Кобелеў, з якім ён разам выступаў за «Зеніт» у 2001 годзе. 16 студзеня 2010 года Кержакоў вярнуўся ў «Зеніт»[4], падпісаўшы кантракт на 4 гады[5]. Сума трансферу склала 6,5 млн еўра. Міжнародная кар’ераУ 2002 годзе Алег Раманцаў запрасіў 19-гадовага Кержакова ў зборную Расіі. Дэбют футбаліста ў нацыянальнай камандзе адбыўся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі ў Таліне 27 сакавіка 2002 года. Трэнерская кар’ераУ сакавіку 2018 года быў зацверджаны трэнерам юнацкай зборнай Расіі (юнакоў 2001 года нараджэння)[6]. У верасні 2020 года стаў галоўным трэнерам клуба «Том»[7]. Па выніках сезона 2020/21 «Том» заняла апошняе месца ў ФНЛ і засталася ў лізе толькі дзякуючы рашэнню КДК аб пераводзе «Чайкі» ў ПФЛ, а Кержакоў пакінуў клуб. У чэрвені 2021 года ўзначаліў клуб «Ніжні Ноўгарад», які перад гэтым выйшаў у Прэм’ер-лігу. Пакінуў каманду па закачэнні сезона 2021/22, у якім клуб заняў 11-е месца. У лютым 2023 года быў прызначаны галоўным трэнерам кіпрскай «Карміятысы»[8], аднак ужо ў красавіку пакінуў пасаду. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia