Аляксандр Аляксандравіч Какорын
Алякса́ндр Алякса́ндравіч Како́рын (прозвішча пры нараджэнні — Карташо́ў[4]; руск.: Александр Александрович Кокорин; нар. 19 сакавіка 1991, Валуйкі, Белгародская вобласць)[5] — расійскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола (у арэндзе з «Фіярэнціны») і былы ігрок нацыянальнай зборнай Расіі. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2012, 2016 і чэмпіянату свету 2014 года. Клубная кар’ера«Дынама»Перад сезонам 2008 Аляксандр падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Клуб адчуваў цяжкасці з нападаючымі, у выніку чаго 17-гадовы Какорын дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе ў матчы 24-га тура супраць «Сатурна» і забіў гол у матчы, які скончыўся на карысць дынамаўцаў з лікам 2:1[6], стаўшы самым маладым аўтарам гола ў тым чэмпіянаце. «Анжы»3 ліпеня 2013 года на сходзе дырэктароў «Дынама» Какорын сказаў, што жадае працягнуць кар’еру ў «Анжы»[7]. Сума адчэпных склала 19 млн еўра. 10 ліпеня афіцыйны сайт «Анжы» абвясціў, што Аляксандр далучыцца да каманды ў найбліжэйшыя дні[8]. Вяртанне ў «Дынама»16 жніўня 2013 года Какорын вярнуўся ў «Дынама», так і не згуляўшы за «Анжы» ніводнага матча. Разам з ім «Дынама» папоўнілі Ігар Дзянісаў і Юрый Жыркоў. «Зеніт»30 студзеня 2016 года разам з аднаклубнікам Юрыем Жырковым перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт». 8 кастрычніка 2018 года разам з паўабаронцам «Краснадара» Паўлам Мамаевым апынуўся ўцягнутым у крымінальную справу за драку і збіццё чыноўнікаў у маскоўскім кафэ. 8 мая 2019 года быў прысуджаны да 1,5 гадоў зняволення. Па заканчэнні сезона 2018/19, у якім «Зеніт» стаў чэмпіёнам Расіі, пакінуў каманду. У верасні 2019 года выйшаў на свабоду і падпісаў новы кантракт з «Зенітам», аднак РФС адмовіўся рэгістраваць іграка па-за перыядам заявак, таму ён зможа згуляць за клуб толькі са студзеня 2020 года[9]. У лютым 2020 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Какорына ў «Сочы» на правах арэнды[10]. «Спартак»У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Спартаком»[11]. «Фіярэнціна»У студзені 2021 года перайшоў у італьянскую «Фіярэнціну», аднак не замацаваўся ў складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года на правах арэнды далучыўся да кіпрскага «Арыса»[12]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2011 года сваёй добрай гульнёй Какорын заслужыў выклік у нацыянальную зборную Расіі на таварыскі матч супраць зборнай Грэцыі, у якім адбыўся яго дэбют за зборную. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia