Алег Вітольдавіч Праляскоўскі
Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск (цяпер Сергіеў Пасад), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі. Былы фігурант Чорнага спісу ЕС. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах Беларусі. Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2003—2007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі (з 2009). Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1]. Санкцыі ЕСУ рамках міжнародных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасля задушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Праляскоўскі стаў аб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спіса беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[2]. У сваім рашэнні ад 15 кастрычніка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза назваў Праляскоўскага, якога тады павысілі да пасады міністра і які працягнуў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеянні рэжыму Лукашэнкі адносіна дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, «адной з асноўных крыніц і адным з асноўных галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму»[3]. Узнагароды і дасягненніПрысвоены першы клас служачага дзяржаўнага апарату. Сям’яЖанаты. Мае дзвюх дачок. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia