Уладзімір Барысавіч Пярцоў
Уладзімір Барысавіч Пярцоў (7 мая 1974, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2021—2024), Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 2025). БіяграфіяНарадзіўся 7 мая 1974 года ў Віцебску. У 1996 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Падчас вучобы працаваў у Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, дзе быў вядучым дыскатэк[2]. На тэлебачанне трапіў у 1993 годзе. Быў аўтарам і вядучым праграм Віцебскай студыі тэлебачання, а пазней — ток-шоу Першага нацыянальнага тэлеканала «Будні»[3]. У 1995—1999 гадах — рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, у 1999—2002 гадах — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання. Стаяў ля вытокаў стварэння ў 1998 годзе FM радыёстанцыі «Віцебск»[2] і пэўны час з’яўляўся яе вядучым[4]. У пачатку 2000-х гадоў, пасля спробы працы ў Расіі, працаваў на Беларускім тэлебачанні: спачатку ў праграме «Будні», пасля на непрацяглы час вядучым перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!»[2]. У 2002—2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне. У 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна». У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2008—2010 гадах — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь». У 2008 годзе, падчас працы на тэлеканале, пазнаёміўся з Юліяй Радзьковай, дачкой Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькова А. М., з якой праз некалькі год ажаніўся[5]. З 2010 года па 5 красавіка 2021 года працаваў дырэктарам прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір » у Беларусі. 5 красавіка 2021 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[6]. 12 красавіка, праз некалькі дзён пасля яго прызначэння, Міністэрства інфармацыі спыніла трансляцыю ў Беларусі вядучага міжнароднага канала «Еўраньюс»[7]. 8 красавіка 2024 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта[8]. 22 мая 2025 года прызначаны Першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[9]. Міжнародныя санкцыі20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[10]. У чэрвені 2022 года Пярцоў патрапіў пад санкцыі Канады[11]. Сям’я
Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia