Алесь Су́ша, поўнае імя Алякса́ндр Алякса́ндравіч Суша (нар. 1982, Мінск) — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Ініцыятар шматлікіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў Беларусі, даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны. Кандыдат культуралогіі (2009).
З канца 2004 г. да 2022 г. працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, з 2020 г. — намеснік генеральнага дырэктара. У 2022 г. стаў кіраўніком новастворанага ў структуры НАН Беларусі Цэнтра энцыклапедычных выданняў і намеснікам дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых ВНУ. Аўтар больш 500 публікацый, у тым ліку 20 манаграфій. Складальнік навуковага зборніка «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі» і многіх неперыядычных выданняў.
Дзейнасць
Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны ўніяцкай царквы. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення. Аўтар ідэі і каардынатар распрацоўкі Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, адказны за правядзенне работ па мадэрнізацыі Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі.
У 2015—2021 гадах узначаліў створаную Адамам МальдзісамМіжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Рады Беларускага фонду культуры. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015), чалавек года у сферы культуры (2018). Лаўрэат Медаля Францыска Скарыны (2020).
Член журы: рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), "Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі «Культура» (2016); конкурсу творчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017), конкурсу даследчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017) і інш.
Адзін з арганізатараў і каардынатар штогадовых Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Электронная культура».
Скарыназнаўства і святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
Алесь Суша ля скарынаўскага арт-аб’екта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Алесь Суша з’яўляецца адным з асноўных ініцыятараў шырокага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, актывізацыі даследавання і папулярызацыі спадчыны Францыска Скарыны.
У 2012 г. курыраваў першую ў айчыннай гісторыі выставу выданняў Ф.Скарыны з замежных збораў у Мінску (11 выданняў з Германіі)[2].
У 2012—2017 гг. курыраваў работу па атрыманні лічбавых копій выданняў Ф.Скарыны з Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, Украіны, Чэхіі і іншых краін[3][4]. У выніку сфарміравана электронная калекцыя з больш чым 200 паўнатэкставых копій.
У 2013—2017 гг. курыраваў падрыхтоўку і выкананне навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны (выдадзена 20 тамоў): выступаў ў ролі адказнага за выданне, прымаў удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, падрыхтаваў навуковыя артыкулы да кожнага тома (у суаўтарстве). У 2015 г. стаў персанальным атрымальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на рэалізацыю праекта па падрыхтоўцы першага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і іншых значных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
У 2015—2017 гг. актыўна ўдзельнічаў у працэсе вяртання «Малой падарожнай кніжкі» Ф.Скарыны ў Беларусь.
З’яўляецца членам ініцыятыўнай групы па пошуку і выяўленні новых сведчанняў жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў Чэхіі (створана 16 чэрвеня 2016 г.)
Алесь Суша выступіў ў якасці эксперта і кансультанта па некалькіх тэлефільмах, з’яўляўся рэдактарам, рэцэнзентам і членам рэдакцыйных калегій шматлікіх выданняў, прысвечаных беларускаму першадрукару. Выступіў у ролі аўтара некалькіх манаграфій, прысвечаных Ф.Скарыну:
Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 119 с.[5]
Францыск Скарына. Чалавек свету. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 128 с. [6]
Францыск Скарына. Чалавек-легенда. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 112 с. [7]
Франциск Скорина — человек мира. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — 303 с. (два выданні)[8][9]
Франциск Скорина из славного города Полоцка. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2017. — 24 с. — (Маленький профессор).
500 lat Biblii Ruskiej Franciszka Skoryny: folder wystawy / tekst: Aleś Susza, Antoni Mironowicz. — Białystok : Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego, 2017. — 26 s.
З’яўляецца складальнікам зборніка п’ес «Францыск Скарына і сучаснасць» (Мінск: НББ, 2017), зборніка навукова-папулярных нарысаў пра першадрукара «Са слаўнага горада Полацка» (Мінск: Мастацкая літаратура, 2017), навуковым рэдактарам альбомаў «Асветнік з Полацка» (Мінск: Беларусь, 2016), «Вільня часоў Францыска Скарыны» (Мінск: НББ, 2016) і інш. Аўтар прадмоў да кнігі перастварэнняў Алеся Разанава «Маем найбольшае самі» (Мінск, 2017), і кнігі перакладаў «Францыск Скарына на мовах народаў свету» (Мінск, 2014, 2016, 2018, 2019). Навуковы рэдактар энцыклапедыі «Францыск Скарына» (Мінск, 2017).
У шлюбе з бібліёграфам Ксеніяй Сушай, з якой мае дачку і сына. Жонка была затрымана ў канцы студзеня 2024 года па абвінавачванні ў «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Яе пачалі судзіць 2 верасня ў Мінскім гарадскім судзе[11].
Бібліяграфія
Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. — 335 с. — (Энцыклапедыя рарытэтаў).
Вынаходства буквара ў Беларусі: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту]. — Мінск : Беларусь, 2021. — 162, [5] с. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2020. — 259 с.
Буквар у жыцці нашых продкаў = Букварь в жизни наших предков = The ABC-book in life of our ancestors. — Мінск: Нацыянальная бібліятэкі Беларусі, 2012. — 156 с.
Даведнік па Беларусі для імператрыцы = Путеводитель по Беларуси для императрицы = A guide to Belarus for the Empress. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2009. — 67 с.
Лёс культурнай спадчыны грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі: новыя знаходкі ў львоўскіх зборах // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2009. — Вып. 11. — С. 88-130.
Праблемы вывучэння помнікаў кніжнай культуры уніяцкай царквы // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана. — Мінск, 2009. — С. 265—272.
Асветніцтва(недаступная спасылка) // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.273-275.
Базыльяне // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.407-410.
Дакументальная спадчына Якуба Сушы(недаступная спасылка) : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68.
Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. С. А. Курбанава, А. А. Суша, Г. Я. Галенчанка, В. П. Русак, І. І. Зайцаў, П. М. Лапо. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — 1028, [1] с.
Алесь Суша з’яўляецца стваральнікам першых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004 г.), прысвечаных нацыянальнай культурнай спадчыне, у т.л.:
Кніга Беларусі. 1517—1917 : зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Г. Я. Галенчанка (д.г.н.), Т. В. Непарожная, Т. К. Радзевіч; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)=Napoleon Orda’s heritage (from the National Library of Belarus funds) / склад. Г. У. Кірэева, Т. І. Рошчына, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
Шэдэўры літаратурнай спадчыны Беларусі / склад.: І. І. Зайцаў, В. П. Русак, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
Беларуская і руская літаратура: у дапамогу навучэнцам / склад. А. А. Суша. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2011. — 1 CD.
Кніжныя помнікі: выяўленне, апісанне, захоўванне, выкарыстанне: метадычныя матэрыялы / складальнік А. А. Суша. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2013. — 1 CD.
Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет, 1917—1922 гг. [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018. — 2 CD.
Удзел у факсімільным узнаўленні і перавыданні беларускіх кніжных помнікаў
Алесь Суша з’яўляецца непасрэдным удзельнікам прац па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
2009 — Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества (Санкт-Пецярбург, 1780) — ідэя, апрацоўка графічнага матэрыялу, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
2012 — Полацкае Евангелле (канец ХІІ — пачатак ХІІІ ст.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, прадмова;
2012 — Букварь языка славянского (Вільня, 1767) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
2012 — Калядная пісанка (Вільня, 1913) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, пасляслоўе;
2012 — В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі (Коўна, 1926) — ідэя, прадмова;
2013 — Баркалабаўскі летапіс (спіс 1650-60-х гг.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, уступны навуковы артыкул;
2013 — Сімяон Полацкі. Посах кіравання (1667) — навуковае даследаванне ў асобным томе, адказны за выданне;
2014 — Тураўскае Евангелле — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, агульная рэдакцыя, навуковае даследаванне пра помнік, адказны за выданне (другое выданне — 2015 г.);
2014—2017 — Кніжная спадчына Францыска Скарыны: 20 тамоў — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, адказны рэдактар выдання, навуковыя артыкулы да кожнага тома, член рэдакцыйнай калегіі, адказны за выданне;
2018 — Першы «Буквар» (1618) — ідэя, алічбоўка, складальнік і суаўтар навуковага даследавання, адказны за выданне;
2018 — Я. Тышкевіч. Описание Борисовского уезда (Вільня, 1847) — каардынацыя і падрыхтоўка выдання;
2019 — «Берасцейская Біблія, 1563» — ідэя, аўтар навуковага даследавання, адказны за выданне;
2020 — Напалеон Орда: [гравюры Напалеона Орды з фондаў Нацыянальный бібліятэкі Беларусі] — ідэя, аўтар навуковага даследавання, складальнік;
2021 — Паводле Лукі Святое Евангелле [прысвячаецца 95-годдзю выхаду ў свет першага Евангелля на сучаснай беларускай мове ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея] — адзін са складальнікаў, аўтар даследавання, адказны за выданне;
2020—2022 — Жыровіцкае Евангелле (XVI ст.) — канцэпцыя выдання, навуковы рэдактар, аўтар даследавання.
Зноскі
↑ абвгNárodní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.