Альбертаўскі ўніверсітэт мастацтваў
Альбертаўскі ўніверсітэт мастацтваў (англ.: Alberta University of the Arts) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада. ГісторыяУстанова паўстала з мастацкага дэпартамента, заснаванага Паўднёва-Альбертаўскім тэхналагічным інстытутам у 1926 годзе, пазней перайменаванага ў Альбертаўскі мастацкі каледж у 1960 годзе. Ён быў аддзелены ад тэхналагічнага інстытута ў 1985 годзе, стаўшы незалежным каледжам, які фінансуецца дзяржавай. У 1995 годзе вучэльня атрымала правы надаваць ступені бакалаўра прыгожых мастацтваў і была перайменавана ў Альбертаўскі каледж мастацтваў і дызайну. У 2018 годзе ўрад правінцыі Альберта прызнаў навучальную ўстанову ўніверсітэтам, і ў наступным годзе яна была перайменавана ў Альбертаўскі ўніверсітэт мастацтваў, каб адлюстраваць змяненне статусу вучэльні. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia