Квебекскі дыстанцыйны ўніверсітэт

Квебекскі дыстанцыйны ўніверсітэт
(TÉLUQ)
фр.: Telé-université, Université du Québec
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Telé-université, Université du Québec
Міжнародная назва фр.: Université TÉLUQ
Заснаваны 1972
Краіна
Размяшчэнне Квебек, Квебек, Канада
Сайт teluq.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Квебекскі дыстанцыйны ўніверсітэт (фр.: Telé-université, Université du Québec, таксама скарочана фр.: Université TÉLUQ) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Квебек у правінцыі Квебек, Канада.

Агульная характарыстыка

Першапачаткова заснаваны ў 1972 годзе як Камісія па распрацоўцы курсаў дыстанцыйнай адукацыі Квебекскага ўніверсітэта, цяпер ён з'яўляецца паўнавартасным універсітэтам. Гэта адзіная франкамоўная ўніверсітэцкая навучальная ўстанова ў Паўночнай Амерыцы, якая прапануе ўсе свае курсы і праграмы на ўсіх трох універсітэцкіх цыклах (бакалаўрыят, магістратура і аспірантура) дыстанцыйна. Хоць ён юрыдычна і знаходзіцца ў горадзе Квебек, каля дзвюх трацін выкладчыкаў працуюць у офісах у Манрэалі.

Структура

  • Школа адміністрацыйных навук
  • Дэпартамент адукацыі
  • Дэпартамент прыродазнаўчых навук і тэхналогій
  • Дэпартамент гуманітарных навук, моў і камунікацый

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya