Гуэлфскі ўніверсітэт

Гуэлфскі ўніверсітэт
англ.: University of Guelph
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Guelph
Заснаваны 1964
Краіна
Размяшчэнне Гуэлф, Антарыа, Канада
Сайт uoguelph.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гуэлфскі ўніверсітэт (англ.: University of Guelph) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гуэлф у правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка

Універсітэт займае 5-е месца ў Канадзе, а таксама 50-е месца ў свеце сярод універсітэтаў ва ўзросце да 50 гадоў. Універсітэцкая праграма па ветэрынарнай медыцыне займае першае месца ў Канадзе, трэцяе ў Паўночнай Амерыцы і ўваходзіць у дзясятку лепшых у свеце. Сельскагаспадарчы каледж універсітэта займае першае месца ў Канадзе па сельскагаспадарчых навуках. Універсітэцкая праграма па гатэльным бізнесе і кіраванню турызмам мае самы высокі ў Канадзе індэкс даследаванняў.

Структура

  • Каледж мастацтваў
  • Каледж біялагічных навук
  • Каледж інжынерыі і фізікі
  • Каледж сацыяльных і прыкладных гуманітарных навук
  • Каледж сельскай гаспадаркі
  • Каледж ветэрынарыі
  • Школа бізнесу і эканомікі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya