Альфрэд Гарыевіч Шнітке
Альфрэд Гарыевіч Шнітке[4] (ням.: Alfred Schnittke; 24 лістапада 1934 — 3 жніўня 1998) — савецкі і расійскі кампазітар, тэарэтык музыкі і педагог (аўтар артыкулаў пра рускіх і савецкіх кампазітараў), адзін з найбольш значных музычных дзеячаў другой паловы XX стагоддзя. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1987). Член-карэспандэнт Каралеўскай шведскай акадэміі музыкі (1987), шэрагу АМ Германіі. БіяграфіяСкончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958), у 1961—72 выкладаў у ёй. З 1990 жыў у Германіі, выкладаў у Гамбургскай кансерваторыі. У яго музыцы, прысвечанай тэмам жыцця і смерці, лёсам культуры і чалавецтва, традыцыйная музычная мова суіснуе з разнастайнай сучаснай кампазіцыйнай тэхнікай. Сярод твораў: оперы «Жыццё з ідыётам» (1991), «Джэзуальда» (1994); балеты «Эскізы» (паст. 1985), «Лабірынты», «Пер Гюнт» (абодва паст. 1989); сцэнічная кампазіцыя «Жоўты гук» (паст. 1984); кантата «Гісторыя доктара Іягана Фаўста» (1983); Рэквіем (1975); 9 сімфоній (1972—98), інструментальныя канцэрты (у жанры concerto grosso), канцэрты для інструментаў з аркестрам, у т.л. 2 для фартэпіяна (1960, 1979), 4 для скрыпкі (1957—84), для габоя, арфы і струнных (1972), для віяланчэлі (1986) і для хору; камерна-інструментальныя ансамблі; музыка для драматычнага тэатра, кіно і тэлефільмаў (каля 60). Аўтар артыкулаў, у т.л. пра творчасць кампазітараў ХХ стагоддзя. Сімфоніі
Прэміі і ўзнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia