Аляксандр Іванавіч Чарапанаў
Аляксандр Іванавіч Чарапанаў (руск.: Александр Иванович Черепанов; 9 (21) лістапада 1895 ці 21 лістапада 1895[1], Kislyanskoye[d], Арэнбургская губерня — 6 ліпеня 1984, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1943). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. З мая 1915 года служыў у Рускай імператарскай арміі, змагаючыся на франтах Першай сусветнай вайны. У 1916 годзе скончыў 1-ю Іркуцкую школу прапаршчыкаў, пасля чаго камандаваў ротай. Даслужыўся да штабс-капітана. У снежні 1917 года далучыўся да Чырвонай гвардыі, а ў студзені 1918 — Чырвонай арміі. У гады грамадзянскай вайны ў Расіі ваяваў на Паўночна-Заходнім і Заходнім франтах. Быў на пасадах камандзіра палка, затым начальніка штаба і камандзіра брыгады. У 1923 годзе скончыў курсы Ваеннай акадэміі РСЧА. Пасля накіраваўся ваенным саветнікам у Кітай, дзе працаваў да 1927 года. З чэрвеня 1924 года ўзначальваў групу саветнікаў у школе Вампу, кіраваў арганізацыяй тактычнай, стралковай і страявой падрыхтоўкі, быў саветнікам пры 1-й пяхотнай дывізіі. У 1926 годзе ўступіў ва УКП(б). У 1927 годзе заняў пасаду памочніка камандзіра стралковай дывізіі. У 1928-м скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начскладу. З чэрвеня 1929 года — камандзір дывізіі, якая ўдзельнічала ў баях на КУЧ. З кастрычніка 1933 года камандаваў стралковым палком, далей, з ліпеня 1935, займаў пасады памочніка начальніка, затым начальніка групы кантролю НКА. Са жніўня 1938 па лістапад 1939 зноў знаходзіўся ў якасці ваеннага саветніка ў Кітаі. Пасля вяртання ў СССР займаў пасаду старшага выкладчыка ваеннай акадэміі Генштаба. У часы Вялікай Айчыннай вайны займаў пасады галоўнага інспектара пры Галоўнакамандуючым Паўночна-заходняга напрамку (з ліпеня па верасень 1941) і камандуючага 23-й арміяй (з верасня 1941 па ліпень 1944). Удзельнічаў у абарончых баях пад Ленінградам, падчас прарыву блакады і пры разгроме варожых сіл на Карэльскім пярэсмыку. З восені 1944 года працаваў у Балгарыі ў якасці памочніка, затым намесніка старшыні Саюзнай кантрольнай камісіі. У 1947 годзе стаў старшынёй гэтай камісіі і галоўным саветнік балгарскай арміі. З мая 1948 — намеснік начальніка ўпраўлення вышэйшых ваенна-навучальных устаноў. У 1955 годзе звольнены ў запас. УзнагародыБыў узнагароджаны ордэнам Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава II ступені, медалямі, замежнымі ордэнамі. Мемуары
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia