Аляксандр Андрэевіч Самарскі

Аляксандр Андрэевіч Самарскі
руск.: Алекса́ндр Андре́евич Сама́рский[1]
Дата нараджэння 19 лютага 1919(1919-02-19)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 2008(2008-02-11)[3] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматычная фізіка, вылічальная матэматыка, лікавы аналіз, матэматычнае мадэляванне[d], матэматыка[5] і прыкладная матэматыка[5]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэй Мікалаевіч Ціханаў
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Славы медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі залаты медаль ВДНГ Сталінская прэмія Прэмія імя М. В. Ламаносава

Алякса́ндр Андрэ́евіч Сама́рскі (19 лютага 1919, хут. Свістуны, цяпер Амвросіўскага раёна Данецкай вобласці, Украіна — 11 лютага 2008, Масква) — савецкі і расійскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі матэматычнага мадэліравання і вылічальнага эксперыменту. Акадэмік РАН (1976; член-карэспандэнт 1966). Замежны член НАН Беларусі (2000). Герой Сацыялістычнай Працы (1979).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1945). З 1953 у Інстытуце прыкладной матэматыкі АН СССР, з 1990 у Інстытуце матэматычнага мадэліравання РАН (у 1990—1998 дырэктар).

Навуковы ўклад

Навуковыя працы па матэматычнай фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі нелінейных працэсаў, вылічальнай матэматыцы.

Пабудаваў агульныя тэорыі рознасных схем[ru], ітэрацыйных метадаў рашэння сетачных ураўненняў. Распрацаваў новыя прынцыпы апраксімацыі мнагамерных задач, аналітычныя і лікавыя метады рашэння актуальных задач ядзернай фізікі, фізікі плазмы, цеплаправоднасці і інш. Правёў разлік ядзернага выбуху[ru] і дынамікі выбуху тэрмаядзернага зараду.

Сааўтар адкрыцця эфекту Т-слоя[ru] ў плазме, адзін са стваральнікаў тэорыі рэжымаў з абвастрэннем у нелінейных суцэльных асяроддзях.

Узнагароды

Творы

  • Математическое моделирование: Идеи. Методы. Примеры. М., 1997 (разам з А. П. Міхайлавым).
  • Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з П. М. Вабішчэвічам, П. П. Матусам).
  • Уравнення математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А. М. Ціханавым).
  • Численные методы математической физики. М., 2000 (разам з А. У. Гуліным).

Зноскі

  1. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
  2. Самарский Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  4. Find a Grave — 1996.
  5. а б Národní autority České republiky Праверана 4 кастрычніка 2024.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  7. а б Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya