Аляксандр Віктаравіч Талканіца
Аляксандр Талканіца (нар. 9 мая 1989, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераДоўгі час гуляў за мінскі МТЗ-РІПА (які з 2010 года пачаў назвывацца «Партызан»). У студзені 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Спачатку выхадзіў у аснове, звычайна выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У маі страціў месца ў аснове і хутка быў пераведзены галоўным трэнерам Уладзімірам Курневым у дубль. Пасля зыходу Курнева з клуба ў верасні 2013 года вярнуўся ў асноўную каманду, але не здолеў атрымаць месца ў стартавым складзе. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб. У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[2]. Пачынаў сезон у асноўным складзе, але пазней стаў толькі выхадзіць на замену. У студзені 2015 года пакінуў мікашэвіцкі клуб[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе «цукровых» і ўжо ў сакавіку 2015 года стаў трэніравацца са «Смаргонню». У канцы сакавіка, разаваўшы кантракт з «Гарадзеяй», стаў іграком смаргонскага клуба[5]. Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 года[6]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі і алімпійскую зборную, але не трапіў на Алімпійскія гульні 2012. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia