Аляксандр Віктаравіч Янчанка
Аляксандр Янчанка (нар. 14 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік. Клубная кар’ераКар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года выступаў за дубль. У сезоне 2013 стаў выступаць і за асноўную каманду, звычайна выходячы на замену. 18 жніўня 2013 года забіў першы гол за «Гомель», які прынёс перамогу (3:2) над БАТЭ. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[3]. Сезон 2015 распачаў адным з асноўных нападнікаў каманды, звычайна Янчанка з Аляксеем Цеслюком па чарзе выходзілі ў аснове і замянялі таварыша падчас матча. У жніўні Аляксандр атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У сезоне 2016 гуляў за «Гомель» у Першай лізе, але ў верасні атрымаў траўму ў матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезона. Аднавіўся ад траўмы і вярнуўся на поле ў маі 2017 года, аднак выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» і адправіўся ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[4], аднак так і не згуляў за яго. Пасля аднаўлення ад траўмы з ліпеня 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі ў складзе гомельскай каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[5]. Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за службы ў арміі, а з чэрвеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. У сезоне 2022 з’яўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Лакаматывам»[7]. У сезоне 2023 з 9 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У студзені 2024 года стала вядома, што Янчанка застанецца ў «Лакаматыве» яшчэ на сезон[8], аднак хутка завяршыў кар’еру і стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы ў клубе[9]. Міжнародная кар’ераВыступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў асноўным складзе зборнай, выступаў на розных пазіцыях, у асноўным у паўабароне. Усяго за моладзевую зборную правёў 23 матчы і забіў 3 гола. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia