Аляксандр Герасімавіч Казлоў
Аляксандр Герасімавіч Казлоў (1918, в. Любаўка, Аткарскі павет, Саратаўская губерня, РСФСР — 1943, Рэчыцкі раён, Гомельскай вобласці) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, наводчык гарматы 53-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза. Біяграфія![]() Нарадзіўся 6 лютага 1918 года ў вёсцы Любаўка Саратаўскай губерні (цяпер — Калінінскі раён, Саратаўская вобласць)[1][заўв 1]. З 1932 года працаваў у Саратаве тынкоўшчыкам і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе[1]. У 1940 годзе быў прызваны ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію[1]. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Быў паранены. У верасні 1943 года вызначыўся ў баі за вёску Пасудава Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. 22 лістапада 1943 года ў баі ля рабочага пасёлка Васілевічы (цяпер горад) Гомельскай вобласці Беларусі гвардыі старшы сяржант А. Г. Казлоў загінуў смерцю храбрых[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за адвагу і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні ракі Сноў і ў баях за ўтрыманне плацдарма на правым беразе Дняпра гвардыі старшаму сяржанту Казлову Аляксандру Герасімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1]. Пахаваны ў горадзе Васілевічы Гомельскай вобласці Беларусі[1]. УзнагародыПамяць
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia