Багуслаў Гасеўскі
Багуслаў Корвін-Гасеўскі (Гасеўскі; 1669 — 23 чэрвеня 1744) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. З роду Гасеўскіх. Паводле новых даследаванняў, сын генерала артылерыі Вялікага Княства Літоўскага Мацея Гасеўскага і Маргарыты Шваб[3], а не гетмана польнага літоўскага Вінцэнта Гасеўскага і Магдалены з Канапацкіх. Духоўны пісар вялікі літоўскі з 1720 года[4]. З 1722 года біскуп-суфраган беларускі, з 1724 года біскуп смаленскі[5]. БіяграфіяУ часы грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 годзе зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 годзе ўвайшоў да віленскай капітулы, у 1724 годзе зрабіўся смаленскім біскупам. У 1729 годзе як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дагавор з французскім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму ў часы гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 годзе ў Горадні і 1732 годзе ў Варшаве). Звяртаўся таксама да Расіі з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвенвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 годзе на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia