Казімір Пац
Казімір Пац (? — 1695) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар каралеўскі (ад 1650), біскуп смаленскі (1664—1667) і жамойцкі (ад 1668). БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Пятра і Гальшкі з Шэметаў. Брат вялікага гетмана Міхала Казіміра. Навучаўся ў Вільні, ужо тады надумаў прысвяціць сябе духоўнай кар'еры. Пробашч слонімскі ад 1643, беластоцкі і кусташ пільтынскі ад 1654, канонік віленскі ад 1657. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай трапіў у палон, па вызваленні з якога ў 1662 зрабіўся пробашчам віленскім і геранёнскім. Актыўна ўдзельнічаў у публічным жыцці, браў удзел у соймах. Неаднаразова быў кандыдатам у біскупы віленскія, аднак не здолеў атрымаць неабходную падтрымку ў сувязі з памяншэннем вагі Пацаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia