Ян Згерскі
Ян Мікалай Згерскі (польск.: Jan Mikołaj Zgierski; 19 мая 1653 — 6 снежня 1713)[1] — вялікалітоўскі рымска-каталіцкі дзеяч. Біскуп-суфраган віленскі з 1696, біскуп смаленскі з 1706, біскуп жамойцкі з 1710. Падчас феадальнай вайны 1697—1702 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім намагаўся прымірыць варагуючыя бакі. БіяграфіяНалежыць да герба «Дамброва»[2]. Рукапакладзены (пасвячоны) у сан святара 14 красавіка 1681 года[3]. Спачатку быў святаром у Наваградку і Вільні. У 1698—1704 гадах займаў пасаду вялікага духоўнага сакратара літоўскага. 2 студзеня 1696 рукапаложаны ў біскупа-суфрагана віленскага. Адначасова быў рукапакладзены ў тытулярнага біскупа Мартыропаля (Martyropolis)[4]. Быў членам Алькеніцкай канфедэрацыі ў 1700 годзе (у Алькеніках) падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў[5]. Быў удзельнікам Агульнай Рады ў Варшаве ў 1710 годзе. Падчас феадальнай (грамадзянскай) вайны ў ВКЛ 1696—1702 гадоў выступаў пасярэднікам і прыхільнікам мірнага рашэння канфлікту. У 1706—1710 гадах — біскуп смаленскі, з 21 ліпння 1710 года па 6 снежня 1713 года — біскуп жамойцкі[1]. Пахаваны ў Архікафедральным саборы Святога Станіслава (Вільнюс)[6] Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia