Валерый Цімафеевіч Даўгала
Валерый Цімафеевіч Даўга́ла (6 чэрвеня 1947, Гомель) — беларускі мастак-манументаліст. БіяграфіяЗ 1954 па 1962 гады вучыўся ў гомельскай сярэдняй школе № 4, дзе малюнак выкладаў Тадэвуш Мікалаевіч Матуль, выпускнік Літоўскага мастацкага вучылішча і Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Таксама з 4 класа наведваў мастацкую студыю Палаца піянераў, якая была размешчана ў цэнтральнай частцы Палаца Румянцавых — Паскевічаў. Першыя эцюды маляваў на беразе Сожа ў парку палацавага ансамбля і ў Навабеліцы. Па заканчэнні 8 класаў паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча на аддзяленне мастацкага роспісу да Іосіфа Эйдэльмана і Леаніда Шчамялёва. У якасці дыплома стварыў на «выдатна» пано з чаканкі да інтэр’еру Мінскага тэхналагічнага інстытута. Летам 1968 года зрабіў беспаспяховую спробу паступіць у Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай. Потым спрабаваў паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне манументальнага роспісу, але не хапіла балаў, і па радзе Гаўрылы Вашчанкі будучы мастак пайшоў вучыцца на факультэт інтэр’еру і абсталявання. Але ўсе пяць гадоў навучання меў цесныя зносіны са студэнтамі і выкладчыкамі кафедры манументальнага мастацтва. Сваім галоўным настаўнікам лічыць Аляксандра Кішчанку, які прыцягваў яго да сваіх праектаў. Атрымаў дыплом у 1972 годзе, пасля чаго год адслужыў у авіяцыйным палку супрацьпаветранай абароны ў Рызе. Потым 2 гады вывучаў колеразнаўства ў аспірантуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута на кафедры дызайна, у Леніны Мікалаеўны Міронавай. Тэмай кандыдацкай дысертацыі быў «Колер у аб’ёмна-прасторавых кампазіцыях», але ж аспірантуру ён не скончыў. У 1974—1993 і з 1996 года мастак творчай кваліфікацыі ў штаце Мінскага мастацкага вытворчага камбіната. У 1993—96 гадах намеснік старшыні СМ Беларусі[1]. У 1973 у майстэрні мінскага мастацкага камбіната стварыў кардон да мазаікі Аляксандра Кішчанкі «Кастрычнік» (фасад праектнага інстытута «Белдзіпрахарчпрам» на Юбілейнай плошчы ў Мінску). У 1975 сумесна з Генадзем Жарыным стварыў вітраж «Пакарэнне энергіі» для Палаца культуры ў Новалукомлі і роспіс «Асвета» ў тэхніцы сграфіта для сярэдняй школы № 52 у Мінску. Творчасць![]() ![]() Працуе ў тэхніцы вітража («Свята зямлі беларускай», Дом быту ў Мінску, 1980—1981, і інш.), энкаўстыкі («Спадчына», Дом культуры ў в. Лошніца Барысаўскага раёна, 1984—1985; «Свята», Дом культуры аб’яднання «Даламіт» у Рубе, 1986; з А. Яскіным, і інш.), акварэлі (серыі: «Запаляр’е», 1985—1986, «Лепельскі край», 1987—88, «Успаміны аб Сан-Сусі», 1989—1990; «Святло ў лесе», 1995, і інш.). Аўтар мастацкага афармлення з У. Стальмашонкам грамадскіх аб’ектаў, адметнага пошукам новых формаў і выкарыстаннем нетрадыцыйных матэрыялаў (мораны дуб з крышталём у рэстаране «Мінск» у г. Патсдам, Германія, 1976—1977) і тэхнік (фларэнційская мазаіка на станцыі метро «Маскоўская», 1979—1982; станцыі метро «Плошча Перамогі», 1984 і «Купалаўская», 1987—1988, і інш.)[1]. Браў удзел у распрацоўцы мастацка-эстэтычнага афармлення інтэр’ераў адноўленай Мінскай ратушы, Палаца Рэспублікі, гасцініцы «Еўропа», канцэртнай залы «Верхні горад» у абноўленай царкве Святога Духа[2]. Прэміі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia