Затым у 1909 годзе працаваў у Маскоўскім універсітэце, у 1910 — прыват-дацэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1918—1919 гадах — прафесар Кіеўскага ўніверсітэта, пасля ўсталявання ва Украіне савецкага ладу ў 1920-я гады — Кіеўскага інстытута народнай адукацыі.
Супрацоўнічаў з штотыднёвікамі «Село» і «Засів», заснаванымі Міхалам Грушэўскім.
Навуковая дзейнасць
Аляксандр Грушэўскі, пачатак 1910-х гадоў.
Уваходзіў у склад Украінскай Цэнтральнай Рады. Кіраўнік архіўна-бібліятэчнага аддзела Міністэрства адукацыі Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасля ўсталявання савецкага ладу — выканаўца абавязкаў намесніка старшыні гістарычнай секцыі ВУАН, дырэктар пастаяннай камісіі па складанні гісторыка-геаграфічнага слоўніка ўкраінскіх зямель, кіраўнік секцыі сацыяльна-эканамічнай гісторыі навукова-даследчай кафедры гісторыі Украіны пры ВУАН, сапраўдны член Археаграфічнай камісіі, рэдактар «гісторыка-геаграфічнага зборніка ВУАН» (выйшла 3 тамы).
У такім складзе сям’я Грушэўскіх набыла дом па Панькоўскай, 9. Стаяць: Аляксандр, Ганна, Міхайла, Марыя. Сядзяць: Сяргей і Вольга Шамраевы, Кацярына, Глафіра Захар’еўна. Снежань 1906 года.
Аўтар больш за 100 навуковых прац па гісторыі, гістарыяграфіі, этнаграфіі, гісторыі літаратуры. Сярод іх манаграфіі: «Пинское полесье» (1901), «Очерки истории Туровского княжества» (1902), «Города Великого княжества Литовского в 14—16 вв.» (1918); шматлікія доследы па палітычнай і сацыяльнай гісторыі Украіны XVI—XVIII стагоддзяў, украінскай гістарыяграфіі XVIII—XIX стагоддзяў; серыя нарысаў пра ўкраінскіх пісьменнікаў XIX—XX стагоддзяў: «З сучасної української літератури» (у «Літературно-науковому вістнику» і асобна 1909); «Шевченківська література за останні роки» («Україна», 1917, кн. 1—20); «Невільницький цикл Т.Шевченка» («ЛНВ», 1918, кн. 2—3); «Повісті Куліша з середини 1850 р.» («Україна», 1927, кн. 1—2); «Галицька молодь та Куліш в 1860 р.» (Записки істор.-філол. від., 1928, кн. 20) і іншыя, публікаваўся ў «Университетских известиях» (Київ), «Журнале Министерства народного просвещения» (Санкт-Петербург), «Известиях отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук» (С.-Петербург), «Записках Наукового товариства імені Шевченка» (Львів), «Основе» (Одеса) і іншых.
З 1930 года не выдадзена ніводнай прыжыццёвай працы. Падчас Галадамору, 31 ліпеня 1933 года звольнены з работы, неўзабаве арыштаваны як «адзін з галоўных удзельнікаў антысавецкай украінскай нацыянальнай тэрарыстычнай арганізацыі… праводзіў падрыўную работу на ідэалагічным фронце». Вінаватым сябе не прызнаў і нікога не агаварыў. На выдуманых падставах 5 лістапада 1939 года Асобная нарада пры НКУС СССР асудзіла яго на пяць гадоў высылкі ў Казахстан, дзе ён працаваў рахункаводам, быў пад наглядам міліцыі.
Ва ўмовах сталінскага таталітарызму трагічны фінал жыцця А. Грушэўскага, як і ўсёй сям’і Грушэўскіх быў заканамерны, а, улічваючы яго навуковыя і палітычныя погляды, — немінучы. На доўгія гады імя навукоўца было вырвана з кантэксту ўкраінскай навукі і выкраслена з памяці пакаленняў. Навуковая спадчына А. Грушэўскага, яго навукова-арганізацыйная работа, здабыткі ў галіне архіўнай і бібліятэчнай справы трывалы час не вывучаліся, хаця багата ідэй навукоўца не страцілі актуальнасці і сёння.
Памёр, паводле мясцовых жыхароў, у адной з сельскіх бальніц у 1942 годзе. Паводле іншых звестак — у 1943 годзе ў сяле Верхне-Іртышск (Казахстан). Афіцыйных звестак пра яго смерць і месца пахавання не знойдзена, магчыма, яны схаваны НКУС.
Нягледзячы на трывалую пагрозу арышту, жонка навукоўца — Вольга Грушэўская, захавала яго архіў. Падчас кіравання Мікіты Хрушчова і палітыкі «адлігі», дакументы Аляксандра Грушэўскага перададзены ў Цэнтральны дзяржаўны архіў Украіны.
Аляксандр Грушэўскі рэабілітаваны ў верасні 1989 года.
Історія української бібліотечної справи в іменах (кінець XIX ст. — 1941 р.) : матеріали до біобібліографічного словника / авт.-уклад. Л. В. Гарбар; ред. кол.: Г. В. Боряк, Л. А. Дубровіна (голова), В. І. Попик та ін. ; НАН України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т рукопису. — Київ, 2017. — С. 114—115. — URL: http://irbis-nbuv.gov.ua/everlib/item/er-0002146Архівавана 27 березня 2019.