Аляксандр Уладзіміравіч Азярэц
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Азярэ́ц (9 мая 1953, в. Гарбацэвічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, у 2006-13 міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяНарадзіўся 9 мая 1953 года ў в. Гарбацэвічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР. У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю»[1]. 1976—1987 — інжынер ВТА, інжынер групы рэжымаў, начальнік змены катлатурбіннага цэха, старшы інжынер — кіраўнік лабараторнага цэха Віцебскай ЦЭЦ «Белгалоўэнерга». 1987—1996 — начальнік службы цеплатэхнічнага абсталявання РЭУ «Віцебскэнерга», намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы ВА «Віцебскэнерга». 1996—2000 — намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Віцебскага РУП «Віцебскэнерга». У 2000 годзе прызначаны генеральным дырэктарам Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга». Намеснік старшыні Савету дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк». З мая 2006 да красавіка 2013 года — міністр энергетыкі Беларусі. Вызвалены ад пасады з фармулёўкай «за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной»[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia