Уладзімір Мікалаевіч Патупчык
Уладзі́мір Мікала́евіч Пату́пчык (нар. 17 лістапада 1958, Светлагорск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2013—2018). БіяграфіяНарадзіўся ў Светлагорску Гомельскай вобласці ў 1958 г. У 1980 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў машыністам-абходчыкам турбіннага абсталявання Мазырскай ЦЭЦ (1980—1981), машыністам, потым начальнікам змены на Светлагорскай ЦЭЦ (1981—1983). У 1983 годзе — намеснік начальніка цэнтральнай службы раённай энергетычнай управы «Гомельэнерга». У 1983—1984 гадах — начальнік лабараторыі металаў Светлагорскай ЦЭЦ. Інструктар арганізацыйнага аддзела, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела, загадчык арганізацыйнага аддзела Светлагорскага гаркаму КПБ (1984—1990). Намеснік старшыні Светлагорскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1990—1993). У 1993—1997 гадах — намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. У 1997—1998 гадах — першы намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. Старшыня камітэта па эканоміцы і рынкавых адносінах Гомельскага аблвыканкама (1998—2001). У 2001 годзе — старшыня Мазырскага гарвыканкама. У 2001—2004 гадах — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. У 2002 годзе скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. У 2004 годзе прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектрам па горадзе Мінску. 5 мая 2006 года прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі. 4 чэрвеня 2009 — 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 16 чэрвеня 2011 года стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1], пазней абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі. 22 красавіка 2013 прызначаны міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]. 2 мая 2018 года зняты з пасады міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь[4] з фармулёўкай «за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнэсу»[5]. Адразу ж быў арыштаваны катэдж Патупчыка, пабудаваны непадалёку ад «Мінск-Арэны». Сям’яЖанаты, мае сына і дачку. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia